Маўчаны (Менская вобласьць)
Маўчаны́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Маўчаны | |
трансьліт. Maŭčany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 18 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′36″ пн. ш. 26°50′54″ у. д. / 54.97667° пн. ш. 26.84833° у. д.Каардынаты: 54°58′36″ пн. ш. 26°50′54″ у. д. / 54.97667° пн. ш. 26.84833° у. д. |
± Маўчаны |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — вёска ў складзе Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 9 двароў і 85 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёскі складала 145 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзіліся засьценак Маўчаны, які зьяўляўся ўладаньнем Паклеўскага-Казелы і насельніцтва якога складала 13 жыхароў, і засьценак Маўчаны або Ралаўцы з насельніцтвам у 8 чалавек, які зьяўляўся ўладаньнем Кунцэвіча.
- 1921 год — вёска налічвала 19 двароў і 88 жыхароў, засьценак — 2 двары і 14 жыхароў.
- 1931 год — вёска налічвала 31 двароў і 161 жыхароў, засьценак — 5 двары і 27 жыхароў[2].
- У 1921—1939 гадох — вёска і засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва.
- З 12 кастрычніка 1940 году — у складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас імя А. Матросава.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 124 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 18 жыхароў
- 1999 год — 31 жыхар
- 1 студзеня 1997 году — 20 двароў, 36 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 38.
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Mowczany, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 752