Сядзібна-паркавы комплекс Ляжэнскіх

(Перанакіравана з «Маёнтак Ляжэнскіх (Аранчыцы)»)
Славутасьць
Сядзіба Ляжэнскіх
Краіна Беларусь
Раён Пружанскі
Каардынаты 52°27′37.86″ пн. ш. 24°31′22.22″ у. д. / 52.4605167° пн. ш. 24.5228389° у. д. / 52.4605167; 24.5228389Каардынаты: 52°27′37.86″ пн. ш. 24°31′22.22″ у. д. / 52.4605167° пн. ш. 24.5228389° у. д. / 52.4605167; 24.5228389
Заснавальнік Аранскія
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе[1]
Дата скасаваньня 1943[1]
Стан не захавалася
Сядзіба Ляжэнскіх на мапе Беларусі
Сядзіба Ляжэнскіх
Сядзіба Ляжэнскіх
Сядзіба Ляжэнскіх

Сядзі́бна-па́ркавы ко́мплекс Ляжэ́нскіх — былая сядзіба ў вёсцы Аранчыцы (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі).

МінуўшчынаРэдагаваць

Першую сядзібу збудавалі ў 1560 року тагачасныя ўладальнікі Аранскія, ад якіх атрымала назву вёска Аранчыцы. Пазьней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасьля ў якасьці пасагу панны Дэрамэр дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстаньня Касьцюшкі. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (у дзявоцтве Дэрамэр) дагэтуль знаходзіцца на каталіцкіх могілках Пружаны.

Па Ігнацыі Ляжэнскім уласьнікамі маёнтку і двару ў Аранчыцах былі:

  • Фэрдынанд Ляжэнскі (1794—1858), пахаваны ў Пружане
  • Баляслаў Ляжэнскі (†1917)
  • Павал Ляжэнскі (1880—1945), апошні ўласьнік Аранчыц, дзед польскага пісьменьніка Цэзарыя Ляжэнскага

Па прыходзе бальшавікоў у 1939 року маёнтак быў разрабаваны. У 1943 року двор быў падпалены партызанскім аддзелам Арміі Краёвай пад даводзтвам капітана Войцеха Зьбілюта (польск. Wojciech Zbilut) ў часе сутычкі зь немцамі і згарэў дашчэнту.

АпісаньнеРэдагаваць

Двор у Аранчыцах быў простакутны, 20×7 м. Дах гонтавы. З адваротнага боку хаты знаходзілася адкрытая вэранда. Ганак падтрымлівалі 4 мураваныя калёны.

Маёнтак меў 2 стайні, каменны і драўляны хлявы, кароўнік, стадолу, хату на 4 сям’і, флігель[2].

Сядзібу атачаў парк плошчай 200×300 м з рыбнымі ставамі, пляжам і двума алеямі.

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ а б Сядзіба Ляжэнскіх, Radzima.org
  2. ^ Александр Ильин. * * * // Гістарычная брама. — 2003. — № 1 (21).

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць