Парасятнікі

(Перанакіравана з «Маячнае»)

Парася́тнікі (з 1964 году — Мая́чная, з 2003 году — Мая́чнае[3]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на паўднёвы захад ад Маісееўшчыны. Парасятнікі ўваходзяць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.

Парасятнікі
трансьліт. Parasiatniki
Першыя згадкі: пачатак XIX стагодзьдзя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Маісееўшчынскі
Вышыня: 210 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 13 чал. (2010)
колькасьць двароў: 10 (2008)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 202135[2]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°32′7.01″ пн. ш. 28°39′6.01″ у. д. / 54.5352806° пн. ш. 28.6516694° у. д. / 54.5352806; 28.6516694Каардынаты: 54°32′7.01″ пн. ш. 28°39′6.01″ у. д. / 54.5352806° пн. ш. 28.6516694° у. д. / 54.5352806; 28.6516694
Парасятнікі на мапе Беларусі ±
Парасятнікі
Парасятнікі
Парасятнікі
Парасятнікі
Парасятнікі
Парасятнікі

У 1816 годзе вёска згаданая пад назвай Парасятнікі, уласнасьць князя М. Радзівіла. Сярод жыхароў было 14 мужчын. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі ў 1897 годзе адносілася да Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету, налічвала 23 дамы. У 1917 годзе налічвала 20 дамоў. Ад лютага да лістапада 1918 году была акупаваная войскамі Нямеччыны. 1 студзеня 1919 году ўлучаная ў склад БССР, у лютым увайшла ў склад Літ.-Бел. ССР. Ад 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году адносілася да Гомельскай губэрні РСФСР, потым перададзеная ў склад БССР. 20 жніўня 1924 году ўлучаная ў склад Баранскага сельсавета Халопеніцкага раёну Барысаўскай акругі. Ад 9 жніўня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году адносілася да Менскай акругі, ад 8 ліпеня 1931 году ў Барысаўскім раёне, ад 12 лютага 1935 году зноў у Халопеніцкім раёне, 20 лютага 1938 году ўлучаная ў склад Менскай вобласьці, ад 26 жніўня 1959 году ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. У 1926 годзе паводле перапісу мела 24 гаспадаркі. У 1930 годзе ўтвораны калгас «Новае жыцьцё». У 1940 годзе налічвалася 23 гаспадаркі. Пад час Другой Сусьветнай вайны ад пачатку ліпеня 1941 году да 20 чэрвеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1943 году вёска цалкам спаленая немцамі, загінулі 12 жыхароў. Пасьля вайны адбудаваная. Складаецца зь дзьвюх паралельных вуліц, накіраваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пасярэдзіне разьмешчаная сажалка. Да адной з вуліц папярочна далучаная кароткая вуліца. Драўляныя дамы сядзібнага тыпу шчыльна стаяць з аднаго боку вуліцы.

Насельніцтва

рэдагаваць
Год Колькасьць жыхароў Заўвага
2010 13
2008 18[1]
1999 25
1988 43[1]
1960 85[1]
1940 69[1]
1926 150[1] (перапіс)
1917 132[1]
1897 151[1] перапіс
  1. ^ а б в г д е ё ж Маячнае // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 155.
  2. ^ Справочник адресов. Белпошта. Праверана 23 лютага 2020.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76