Машніца (Менская вобласьць)
Машні́ца[1] — вёска ў Дзямідавіцкім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 14 км ад Койданава, 45 км ад Менску, 15 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Машніца | |
трансьліт. Mašnica | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Дзямідавіцкі |
Насельніцтва: | 48 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
СААТА: | 6222813066 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′30″ пн. ш. 27°9′21″ у. д. / 53.75833° пн. ш. 27.15583° у. д.Каардынаты: 53°45′30″ пн. ш. 27°9′21″ у. д. / 53.75833° пн. ш. 27.15583° у. д. |
± Машніца |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XVI ст. У 1588 г. у Койданаўскай воласьці ВКЛ, мела 24 валокі зямлі. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. У 1695—1744 гг. у валоданьні прынцэс Нойбурскіх. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расейскай імпэрыі, вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1831 г. за ўдзел Радзівілаў у паўстаньні 1830—1831 гадоў канфіскавана ў царскую казну. У 2-й палове XIX ст. вёска Машніца і фальварак Масьцішча належалі Храпавіцкім, Забелу, Матусевічу, Харлапу, Юрэвічу. У 1924 г. 56 двароў, 324 жыхары. З 1924 г. у Навасадзкім сельсавеце. У 1932—1937 гг. у складзе Навасадзкага нацыянальнага польскага сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 48 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 45 двароў, 71 жыхар
- 1999 год — 85 жыхароў
- 1997 год — 55 двароў, 98 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 175
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.