Дзямідавіцкі сельсавет (Койданаўскі раён)
Дзямі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дворышча.
Дзямідавіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дворышча |
Дата ўтварэньня | 8 красавіка 1957 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Байдакоўскі сельсавет у складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 29 кастрычніка 1924 году сельсавет перайменаваны ў Ледніцкі. 21 жніўня 1925 году сельсавет перайменаваны ў Байдацкі.
15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў Сталінскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Заслаўскага раёну. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.
8 красавіка 1957 году сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі.
30 сьнежня 2013 году на тэрыторыі сельсавету ўтвораны хутар Красулін[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 28, 40, 59, 109, 110
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.