Мацей Корвін
Маце́й Ко́рвін, Мацяш Гунядзі альбо Мацей I (па-румынску: Matei Corvin, па-вугорску: Hunyadi (Corvin) Mátyás альбо Mátyás király, па-нямецку: Matthias Corvinus, па-харвацку: Matija/Matijaš Korvin, па-чэску: Matyáš Korvín; 23 лютага 1443, Калазвар, Каралеўства Вугоршчына — 6 красавіка 1490, Вена, эрцгерцагства Аўстрыя, Сьвятая Рымская імпэрыя) — кароль вугорскі і харвацкі (1458—1490), антыкароль чэскі (ад 1469), герцаг аўстрыйскі (ад 1486).
Мацей Корвін Matej Korvín | |
Вугорскі кароль, аўстрыйскі герцаг | |
Кароль вугорскі і харвацкі | |
20 студзеня 1458 — 6 красавіка 1490 | |
Каранацыя | 1464 |
Рэгент | Міхай Сілягі (1458) |
Папярэднік | Ладзіслаў Пагробак |
Наступнік | Уладзіслаў II |
Герцаг аўстрыйскі | |
1486 — 1490 | |
Антыкароль багемскі | |
1469 — 1490 | |
Папярэднік | Іржы з Падэбрадаў |
Наступнік | Уладзіслаў II |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 23 лютага 1443, Калазвар |
Памёр | 6 красавіка 1490 (47 гадоў), Вена |
Пахаваны | Сэкешфэхэрвар |
Нашчадкі | Янаш Корвін |
Дынастыя | Гунядзі |
Жонкі |
Кацярына з Падэбрадаў (1461—1464) Бэатрыса Арагонская (1476—1490) |
Бацька | Янаш Гунядзі |
Маці | Альжбэта Шылагі |
Подпіс |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМацей Корвін быў малодшым сынам Яна з роду Гунядаў. Бацька, вугорскі губэрнатар і славуты ваявода, быў найбагацейшым вяльможам у Вугоршчыне; маці, Альжбэта Шылагі, паходзіла з шляхецкай вугорскай сям’і.
Бацька паклапаціўся пра сынаву адукацыю, запрасіўшы для яго варадзкага біскупа Янаша Віцеза і польскага гуманіста Грэгара з Санаку. З дванаццацігадовага ўзросту сын браў удзел у вайсковых выправах бацькі, у 1456 падчас аблогі Бялграду ён быў пасьвечаны ў рыцары.
Бацька таксама знайшоў для сына годную нявесту з магутнага роду графаў Цэльскіх. Альжбэта была адзінай дачкой Ульрыха II і Кацярыны Кантакузіны. Аднак Альжбэта памерла ў пятнаццацігадовым узросьце, яшчэ да шлюбу.
Па сьмерці Яна Гунядзі паміж вугорскімі баронамі і каралём Ладзіславам Пагробкам пачаўся двухгадовы раздрай. Старэйшы брат Мацея Ўладыслаў меў намер сесьці на сталец, аднак у 1457 року ён быў падманам схоплены і абезгалоўлены, а ў лістападзе таго ж року неспадзявана памёр і кароль. 20 студзеня 1458 парлямэнт у Будзе абраў Корвіна каралём пры падтрымцы войскаў дзядзькі Мацея графа Міхая Сілагі, супернікі якога ня здолелі сабраць дастаткова моцнае войска. 24 студзеня 40 000 вугорскіх шляхцічаў адзінагалосна прагаласавалі за Мацея, пасьля чаго 14 лютага ён зьдзейсьніў каралеўскі ўезд у Буду.
У час узыходу Мацея Гунядзі на сталец каралеўства знаходзілася ў акружэньні ворагаў: з поўдню пагражалі асманы і вэнэцыянцы, з захаду — імпэратар Фрыдрых III, з поўначы — Казімер Ягелончык, абодва дамагаючыся заняць сталец. Чэскія найміты пад даводзтвам Гіскры аселі ў паўночных рэгіёнах, адкуль рабілі наезды на цэнтральныя. Мацей адбіў у асманаў Голубацкую крэпасьць, пасьпяхова ўварваўся ў Сэрбію, пацьвердзіў сюзэрэнітэт Вугорскай кароны над Босьніяй. Зьдзейсьніў таксама некалькі ваенных кампаніяў супраць Іржы з Падэбрадаў і Фрыдрыха III, заваяваў Сылезію, Лужыччыну і Маравію, быў каранаваны на чэскага караля (як антыкароль). Здабыў таксама Ніжнюю Аўстрыю і зрабіў сваёй рэзыдэнцыяй Вену.
1 траўня 1461 ажаніўся з дачкой Іржы з Падэбрадаў.
Падчас валадараньня Мацея Корвіна адбываўся эканамічны і культурны росквіт краіны. У 1465 року заклаў у Браціславе Істрапалітанскі ўнівэрсытэт, а ў 1480 — унівэрсытэт у Пэшце.
Сваёй першачарговай задачай паставіў ліквідацыю братэрскіх суполак(sk) у Славаччыне. У траўні 1458 на Блатным Патоку братрыкі былі разьбітыя каралеўскім войскам. Апошні іхні лягер быў зьнішчаны ў 1467 року пад Вялікімі Касталянамі. Пасьля ліквідацыі ўнутранага ворага ўчыніў тры выправы супраць Асманскай імпэрыі, у якіх дасягнуў толькі частковага посьпеху.
Да разьвіцьця пісьменнасьці падчас ягонай улады значна спрычынілася жонка Бэатрыса Арагонская, дачка нэапальскага караля. Сужэнцы былі вельмі адукаваныя і ўсяляк падтрымлівалі адукацыю. Запрашалі ў дзяржаву замежных, найперш італійскіх майстроў, будаўнікоў і навукоўцаў. За часам Мацея Корвіна ў Вугорскае каралеўства траплялі ідэі гуманізму і Адраджэньня. У рэнэсансным стылі была збудаваная знакамітая Bibliotéka Corviniana ў Будзе.
Мацей так клапаціўся пра нашчадкаў, што з аўстрыйскаю мяшчанкаю Барбараю Эдэльпак меў пазашлюбнага сына Яна Корвіна.
Мацей памёр 6 красавіка 1490 у Вене ад нэрвовага разладу, калі прыслуга прынесла яму непамытыя фігі. Зь ім здарыўся інсульт, і праз два дні Корвін сканаў. Стаў адным зь нямногіх вугорскіх валадароў, які захаваўся ў паданьнях і памяці як добры кароль.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Мацею Корвіну прысьвяціў свой славуты твор «Detvan» štúrovský паэт Андрэй Сладкавіч.
- Існуе легенда, паводле якой менавіта Мацей Корвін застрэліў апошняга зубра ў Славаччыне.
Папярэднік Ладзіслаў Пагробак |
Кароль вугорскі 1458—1490 |
Наступнік Уладзіслаў II |
Папярэднік Іржы з Падэбрадаў |
Антыкароль багемскі 1469—1490 |
Наступнік Уладзіслаў II |
- ^ а б https://www.britannica.com/biography/Matthias-I
- ^ а б в г д е Matyáš Korvín I., uherský král, 1443-1490 // Olomouc City Library regional database (чэс.)