Мацей Юзэф Анцута

(Перанакіравана з «Мацей Юзаф Анцута»)

Мацей Юзэф Анцута (? — 18 студзеня 1723, Юхновец) — дзяяч каталіцкага касьцёлу ў ВКЛ. Родны або стрыечны брат Ежы Казімера Анцуты.

Пробашч у Шатах, Вількаміры, Сьвіры, канонік інфлянцкі, смаленскі й віленскі ад 1695, афіцыял віленскі. Рэфэрэндар духоўны ВКЛ 4 сьнежня 17051717 (атрымаў пасаду дзякуючы падтрымцы Аўгуста Моцнага), тытулярны біскуп мізынапалітанскі ў Тракіі й суфрган віленскі ад 1710, кусташ віленскі ад 1714, каад’ютар ад 18 чэрвеня 1717. У 1710 падпісаў акт Сандамерскае канфэдэрацыі. Пасьля сьмерці ў 1722 віленскага біскупа Канстантыя Казімера Бжастоўскага фактычна заняў ягоную пасаду. Збудаваў касьцёлы ў Вількаміры, Салоках, пачаў будаўніцтва парафіяльнага касьцёлу ў Новагародку. Памёр па дарозе з Варшавы, дзе прыняў сэнатарскую прысягу. Пахаваны ў віленскай катэдры.

Літаратура

рэдагаваць
Крыніца: Валеры Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»