Махтумкулі

туркмэнскі паэт-мысьляр

Махтумкулі́ (па-туркмэнску: Magtymguly Pyragy; па-пэрсыдзку: مخدومقلی فراغی‎, Makhdumqoli Faraghi; каля 1724, с. Хаджы-гаўшан Балканскай вобласьці, Туркмэністан — 1807-я г.) — туркмэнскі паэт-мысьляр; пачынальнік туркмэнскай літаратуры.

Махтумкулі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1733[1][2]
Памёр каля 1782[3][1][2]
Пахаваны
Бацькі Даўлешамед Азадзі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, духоўны настаўнік
Мова туркмэнская мова[4]

Сын Даўлетмамэда Азадзі. Вучыўся ў мэдрэсэ Шыргазі (горад Хіва). Шмат падарожнічаў, вывучаў літаратуру, фальклёр Сярэдняй Азіі, Азэрбайджану, Ірану.

Захавалася больш за 10 тыс. вершаваных радкоў (вершы, паэмы, оды, элегіі; упершыню апублікаваны ў 1842). У вершах, ліра-эпічных паэмах сацыяльна-філязофскага зьместу асуджаў міжплемянныя спрэчкі і варожасьць, выказваў пратэст супраць фэадальнага ўціску, заклікаў да яднаньня ў змаганьні за незалежнасьць. Пісаў творы інтымнай тэматыкі. У сатырычных вершах высьмейваў людзкія заганы. Многія яго творы адметныя рэлігійным настроем. Замяніў араба-пэрсыдзкую мэтрыку (аруз) народнай сылябічнай сыстэмай, наблізіў мову паэзіі да народнай і фальклёру.

Беларускія пераклады

рэдагаваць

На беларускую мову творы Махтумкулі пераклалі Раіса Баравікова, Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Васіль Жуковіч, Хведар Жычка, Алесь Звонак, Уладзімер Караткевіч, Анатоль Клышка, Валянціна Коўтун, Алег Лойка, Пятрусь Макаль, Уладзімер Паўлаў, Пятро Прыходзька, Максім Танк, Уладзімер Шахавец.

  • Салавей шукае ружу: Выбр. лірыка. Мн., 1983.
  • З кубка вечнасці мёд, Мн., 2014.

Літаратура

рэдагаваць