Уладзімер Шахавец
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Пісьменьнік}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Уладзі́мер Шахаве́ц (26 лістапада 1918, в. Кімія, Барысаўскі раён — 8 чэрвеня 1991) — беларускі пісьменьнік, перакладчык.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 пачаў працаваць рахункаводам калгасу, пасьля сакратаром сельсавету. У 1937 скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізыка-матэматычны факультэт БДУ (які скончыў у 1946). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі, у 1945 — у дзеючай арміі на 1-м Украінскім фронце. У 1946—1948 — літсупрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намесьнік галоўнага рэдактара, у 1976—1982 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Член Саюза пісьменьнікаў СССР (з 1947).
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў вершамі ў 1937. Аўтар зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955) і інш., а таксама кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны сьнег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966) і інш.
На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, рускіх, украінскіх і іншых паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайная гісторыя» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), і інш., а таксама трагедыю Ў. Шэксьпіра «Макбэт», асобныя творы ангельскіх, францускіх, вугорскіх, сэрбскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, мэдалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |