Матыяс Гінтэр

нямецкі футбаліст

Матыяс Люкас Гінтэр (па-нямецку: Matthias Ginter; нарадзіўся 19 студзеня 1994 году, Марх, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Матыяс Гінтэр
20180602 FIFA Friendly Match Austria vs. Germany Matthias Ginter 850 0643.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 студзеня 1994(1994-01-19)[1] (27 гадоў)
Фрайбург-ім-Брайсгаў, Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына
Рост 191 см
Вага 87 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Мёнхэнглядбах
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014
2014—2017
2017—
Фрайбург
Барусія Дортмунд
Барусія Мёнхэнглядбах
70 (2)
67 (3)
83 (8)
Зборныя
2014— Нямеччына 29 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сакавіка 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2019.

Клюбная кар’ераРэдагаваць

21 студзеня 2012 году Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбургу» ў матчы супраць «Аўгсбургу», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай гульні Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[2]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым гульцом у гісторыі клюбу з Брайсгаў, якія забілі гол у матчах Бундэсьлігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасьля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафэсійны кантракт[3]. У сэзоне 2012—2013 гадоў замацаваўся, як лідэр «Фрайбургу», пасьля гэтага сэзону застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да гульца з боку «Баварыі». У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў адным з найлепшых абаронцаў Бундэсьлігі, і атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Нямеччыны.

17 ліпеня 2014 году Гінтэр перайшоў у дортмундзкую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 году[4], па неафіцыйных зьвестках сума трансфэру склала каля 10 млн эўра.

ДасягненьніРэдагаваць

«Барусія» Дортмунд:

Нямеччына:

Прыватныя:

  • Прыз Фрыца Вальтара (да 18 гадоў): 2012[5].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Матыяс Гінтэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў