Мастаўляны (Падляскае ваяводзтва)

(Перанакіравана з «Мастаўляны (Беластоцкі павет)»)

Мастаўля́ны (па-польску: Mostowlany) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, на левым беразе ракі Сьвіслач, за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы 65, на мяжы зь Беларусьсю. Знаходзіцца ў гміне Гарадок.

Мастаўляны
польск. Mostowlany
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Гарадок
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-040
Геаграфічныя каардынаты: 53°4′4.000″ пн. ш. 23°52′43.000″ у. д. / 53.06777778° пн. ш. 23.87861111° у. д. / 53.06777778; 23.87861111Каардынаты: 53°4′4.000″ пн. ш. 23°52′43.000″ у. д. / 53.06777778° пн. ш. 23.87861111° у. д. / 53.06777778; 23.87861111
Мастаўляны на мапе Польшчы
Мастаўляны
Мастаўляны
Мастаўляны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Помнік К. Каліноўскаму.

У ліпені 1959 году ў в. Мастаўляны (Беластоцкі павет) павесілі дошку для памяці. На ёй было напісанае аб Кастусю Каліноўскім:

У вёсцы Мастаўляны 21.03.1838 г. нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, змагар за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленьне палякаў і беларусаў, арганізатар і кіраўнік студзеньскага паўстаньня на Беларусі і Літве. Загінуў з рук царскіх сатрапаў 10.03.1864 г. у Вільні. Ушаноўваючы памяць героя, жыхары Мастаўлян прысвойваюць школе яго імя. Сакавік, 1959.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 52 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[3]

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Помнікі архітэктуры

рэдагаваць
  • Праваслаўная царква Сьв. Яна Тэоляга (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
  • Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць