Літоўска-маскоўская вайна 1368—1372 гадоў

(Перанакіравана з «Маскоўскія паходы Альгерда»)

Пахо́ды Альге́рда на Маскву́ (13681372) — сэрыя ваенных кампаніяў ВКЛ супраць Маскоўскага вялікага княства, выкліканых спаборніцтвам паміж дзьвюма буйнейшымі дзяржавамі Ўсходняй Эўропы за палітычную гегемонію ў рэгіёне, у першую чаргу, за ўплыў на Цьвярское вялікае княства.

Паход 1368 году

рэдагаваць
 
Вялікі Князь Літоўскі Альгерд, партрэт XVI стагодзьдзя
 
Дзьмітры Іванавіч, выява з царскага тытулярніку, XVIІ стагодзьдзе

У жніўні 1368 году вялікі князь маскоўскі Дзьмітры не прызнаў пераход вялікакняскай улады да Міхаіла Аляксандравіча (брата жонкі Альгерда Ўльяны), прыхільніка ўмацаваньня дзяржаўнай самастойнасьці Цьвяры і збліжэньня з ВКЛ і падтрымаў выступленьне супраць яго Міхаіла Васільевіча, прымусіўшы Міхаіла Аляксандравіча ўцячы ў Літву. Увосень 1368 году войска ВКЛ на чале з Альгердам пры падтрымцы Смаленску разьбіла маскоўскія войскі ў Тросьненскай бітве і падступіла да Масквы, аблога якой была беспасьпяховай. У выніку першага паходу Альгерда («первой Литовщины» маскоўскіх летапісаў) улада Міхаіла Аляксандравіча над Цьвярскім княствам была адноўленая. Іншым посьпехам ВКЛ было вяртаньне Ржэвы, стратэгічнай крэпасьці на Волзе, якая незадоўга да гэтага была захоплена Масквой. Падзеі гэтага паходу ў легендарнай форме перадае «Хроніка Быхаўца».

Паход 1370 году

рэдагаваць

Не зьмірыўшыся з вынікамі кампаніі 1368 году, у жніўні 1370 году Масква ізноў напала на Цьвер, імкнучыся далучыць заходнюю частку княства, якая межавала з ВКЛ, каб прадухіліць магчымасьць кантактаў паміж дзьвюма дзяржавамі. Міхаіл Аляксандравіч ізноў уцёк у ВКЛ, але Альгерд, заняты канфліктамі з Ордэнам і Польшчай, ня здолеў аказаць яму падтрымкі. Тады Міхаіл накіраваўся ў Арду і дамогся перадачы яму ярлыка на вялікае княжаньне Ўладзімерскае, якім традыцыйна валодалі маскоўскія князі. Жадаючы захаваць Цьвер як процівагу Маскве, а ня новы палітычны цэнтар Русі, Альгерд вырашыў дапамагчы Міхаілу і ў лістападзе 1370 году распачаў другі паход на Маскву, аблога якой (816 сьнежня) ізноў была няўдалай, пасьля чаго было заключана перамір’е да 29 чэрвеня 1371 году.

Перамір’е

рэдагаваць

Пад час перамір’я бакі спрабавалі атрымаць ваенную і дыпляматычную падтрымку Арды і канстантынопальскай патрыярхіі. Маскве ўдалося не дапусьціць стварэньня асобнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ, чаго дамагаўся Альгерд. У чэрвені 1371 году Альгерд накіраваў у Маскву пасольства з прапановай аб заключэньні сталага міру, якому ўдалося дамовіцца аб заручынах дачкі Альгерда Алены зь серпухаўска-бароўскім князем Уладзімерам Андрэевічам, бліжэйшым саюзьнікам Дзьмітрыя і працягнуць перамір’е да 26 кастрычніка 1371 году, пасьля чаго меркавалася заключыць «вечны» мір.

Паход 1372 году

рэдагаваць

Аднак вясной 1372 году Масква ізноў пачала падрыхтоўку да ўварваньня ў Цьвер. Каб прадухіліць яго, 7 красавіка 1372 году, адначасова з выступленьнем Міхаіла Аляксандравіча на Дзьмітраў, войскі ВКЛ на чале з Кейстутам і Андрэем Полацкім напалі на Пераяслаў Залескі. Кампанія 1372 году працягвалася паходамі літоўска-цьвярскога войска на спрэчныя паміж Цьвер’ю і Масквой гарады Кашын і Таржок. 12 ліпеня 1372 году цьвярское і літоўскае войскі на чале з Альгердам злучыліся ля Любуцку для трэцяга паходу на Маскву. Туды ж падышлі асноўныя сілы маскоўскага войска. Ня маючы дастатковых сіл, каб схіліць ваенны посьпех на свой бок, у сярэдзіне ліпеня ВКЛ, Цьвер і Масква падпісалі Любуцкі дагавор 1372 году.

У выніку паходаў Альгерда было праведзена разьмеркаваньне сфэр уплыву паміж ВКЛ і Масквой, ваенных дзеяньняў паміж якімі не вялося да 1406 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына. 1993. № 3.
  • Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485). Тверь, 1994.