Любуцкі дагавор 1372 году

Любуцкі дагаво́р 1372 го́ду заключаны ў сярэдзіне ліпеня 1372 году ля гораду Любуцк на рацэ Ака (побач з сучасным горадам Алексін Тульскай вобласьці), паміж вялікімі князем літоўскім Альгердам і Кейстутам, з аднаго боку, і вялікім князем маскоўскім Дзьмітрыем Іванавічам (Данскім) і серпухаўска-бароўскім князем Уладзімерам Андрэевічам Храбрым (мужам дачкі Альгерда Алёны), з другога. Зь літоўскага боку ўдзельнічаў таксама вялікі князь цьвярскі Міхаіл Аляксандравіч (паводле цьвярскога летапісу, «князь великы Михаило Александрович поиде в том же миру»).

Любуцкі дагавор завяршыў маскоўскую кампанію 1372 году ВКЛ і саюзнай яму Цьвяры, якая мела на мэце абараніць уладаньні Цьвярскога вялікага княства ад захопу Масквой і прадухіліць ператварэньне Цьвяры ў васала Масквы; кампанія пачалася нечаканым зьяўленьнем літоўскага войска пад Пераслаўлем 7 красавіка (аблога была няўдалай) і працягвалася паходамі літоўска-цьвярскога войска на спрэчныя паміж Цьвер’ю і Масквой гарады Кашын і Таржок. 12 ліпеня літоўскае і цьвярское войскі злучыліся ля Любуцка на стыку маскоўскіх, разанскіх і літоўскіх уладаньняў для трэцяга (пасьля паходаў 1368 і 1370 гадоў) сумеснага паходу на Маскву. Туды ж падышлі асноўныя сілы маскоўскага войска, але пасьля няўдалай для літоўска-цьвярскога войска сутычкі перадавых атрадаў і некалькіх дзён «стаяньня» на процілеглых баках глыбокага яра быў заключаны Любуцкі дагавор.

Тэкст дагавору не захаваўся, але згодна з Супрасльскім летапісам па сваім характары гэта быў «вечны мір», які пацьвердзіў пратэктарат ВКЛ над Цьвер’ю і даваенныя межы. Любуцкі дагавор падвёў рысу пад сэрыяй войнаў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай 13681372 гадоў; пасьля чаго ваенных дзеяньняў паміж імі не вялося да 1406 году, хаця ў дачыненьні да Цьвяры Любуцкі дагавор быў парушаны Масквой ужо ў 1375 годзе.

Літаратура

рэдагаваць
  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485). Тверь, 1994.
  • ПСРЛ. Т. 15, стб. 103, 433; Т. 25, с. 187; Т. 35, с. 49.
  • Черепнин Л.В. Русские феодальные архивы. Ч. 1. М. - Л., 1948. с. 189.
  • Опись архива Посольского приказа 1626 г. Ч. 1. М., 1977. лл. 6, 6 об.