Арда
Арда́ (ад па-кыпчацку: orda — «сход», «двор»[1]) — у X—XVIII стагодзьдзях тып грамадзка-вайсковай арганізацыі качавых народаў Эўразійскага стэпу. Аналяг племені або роду. Некаторыя пасьпяховыя орды ўтваралі дзяржавы — ханствы. Сынонімы — «юрт» (юрта, «род, племя») і «улус» («краіна»).
Этымалёгія
рэдагавацьСлова «арда» паходзіць ад мангольскага слова «ордо»[2] або турэцкага «орта», што азначае бок, аддзел, намёт або кірунак[3], перакладаецца як абоз, лягер або палац, намёт[4], месца ўлады[5] або каралеўскага двара[6][7].
За часам кітайскай імпэрыі Ляо слова «ордо» выкарыстоўвалася ў дачыненьні да атачэньня найуплывовейшых людзей у дзяржаве (напрыклад, каралеўскага двара), уключаючы рабоў, слуг і ахоўнікаў. Імпэратары, імпэратаркі і князі мелі свае орды.
Орды
рэдагавацьУ беларускай, польскай, расейскай і ўкраінскай гістарычнай навуцы ардою прынята называць любую грамадзка-палітычную вайсковую структуру качэўнікаў Вялікага Эўразійскага стэпу да XIII стагодзьдзя. Так, можна сустрэць згадкі пра скіфскія і сармацкія орды, цюрскія орды, орды Атылы, булгарскія, палавецкія ды іншыя.
Вядомыя орды
рэдагаваць- Белая Арда — створаная ў 1226
- Сіняя Арда — створаная ў 1227
- Залатая Арда — татара-мангольская дзяржава, створаная ў 1240-х
- Вялікая Арда — рэшткі Залатой Арды прыблізна з 1466 да 1502
- Нагайская Арда — створаная ў 1390
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Codex cumanicus. Magyar Tudományos Akadémia, Budapest, 1880. — P. 257.
- ^ Abbott Gleason: A companion to Russian history. Wiley-Blackwell, 2009. ISBN 9781405135603.
- ^ The Turks: Middle ages. 2002.
- ^ Empire of the Mongols. August 2009, s. 12-. ISBN 9781604131635
- ^ Leo de Hartog: Russia and the Mongol yoke: the history of the Russian principalities and the Golden Horde, 1221—1502. 1996. ISBN 9781850439615.
- ^ Michael Kohn: Mongolia. 1 May 2008, s. 25-. ISBN 9781741045789.
- ^ The journey of William of Rubruck to the eastern parts of the world, 1253-55. Printed for the Hakluyt Society, 1900, s. 57
Літаратура
рэдагаваць- О. І. Галенко. Орда // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. — С. 622.
- Малий словник історії України / відпов. ред. Валерій Смолій. — Київ: Либідь, 1997.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Орда // Юридична енциклопедія : [у 6 т.] / ред. кол.: Ю. С. Шемшученко (відп. ред.) [та ін.]. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 2002. — Т. 4 : Н — П. — 720 с. — ISBN 966-7492-04-4
- Дзяржаўнасьць і дзяржаўная служба ў даўніх стэпавых імпэрыях (укр.)