Зборная Славаччыны па футболе

Збо́рная Слава́ччыны па футбо́ле (па-славацку: Slovenské národné futbalové mužstvo) прадстаўляе Славацкую Рэспубліку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Узьнікла ў 1993 пасьля распаду Чэхаславаччыны. Сталы ўдзельнік усіх адборачных турніраў да чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Упершыню прабілася ў фінальную стадыю Чэмпіянату сьвету-2010, дзе на групавой стадыі заняла другое месца, а ў плэй-оф саступіла зборнай Нідэрляндаў 1:2. Славаччына таксама была блізкая і да выхаду ў фінальную частку ЧС-2006, калі заняла другое месца ў групе і атрымала права на стыкавыя матчы супраць Гішпаніі, аднак ня здолела прабіцца на турнір.

Славаччына
Фэдэрацыя Славацкі футбольны саюз
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Ян Козак
Капітан Мартын Шкртэл
Найбольш гульняў Міраслаў Карган (107)
Найлепшы бамбардзір Робэрт Вітэк (23)
Першая гульня
Славаччына 2:0 Нямеччына
(Браціслава, 27 жніўня 1939)
Самая буйная перамога
Славаччына 7:0 Ліхтэнштайн
(Браціслава, 8 верасьня 2004)
Славаччына 7:0 Сан-Марына
(Дубніца-над-Вагам, 13 кастрычніка 2007)
Славаччына 7:0 Сан-Марына
(Браціслава, 6 чэрвеня 2009)
Самая буйная параза
Аргентына 6:0 Славаччына
(Мэндоса, Аргентына; 22 чэрвеня 1995)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 1 (упершыню: 2010)
Дасягненьні 1/8 фіналу (2010)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 1 (упершыню: 2016)
Дасягненьні 1/8 фіналу (2016)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Найбольш прынцыповым для зборнай Славаччыны зьяўляецца суперніцтва са зборнай Чэхіі. У адборачным турніры да чэмпіянату сьвету-2010 славакі здолелі абыграць чэхаў у Празе (2:1), а ў Браціславе згулялі ўнічыю (2:2), хоць двойчы вялі ў ліку.