Міхалаўцы (саст. па-расейску: Михайловцы; па-славацку: Michalovce, па-ўкраінску: Михайлівці, па-нямецку: Großmichel, па-вугорску: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны на тэрыторыі Ўсходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.

Міхалаўцы
славац. Michalovce
Герб Міхалаўцаў Сьцяг Міхалаўцаў
Дата заснаваньня: 1244
Краіна: Славаччына
Край: Кошыцкі
Раён: Міхалаўцы
Плошча:
  • 52,81 км²
Вышыня: 114 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 056
Паштовы індэкс: 07 101
Нумарны знак: MI
Геаграфічныя каардынаты: 48°45′27″ пн. ш. 21°55′6″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д. / 48.7575; 21.91833Каардынаты: 48°45′27″ пн. ш. 21°55′6″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д. / 48.7575; 21.91833
Міхалаўцы на мапе Славаччыны
Міхалаўцы
Міхалаўцы
Міхалаўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.michalovce.sk

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Сьвіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе вугорцы забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Зэмплінскага краю ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Зэмпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Вугоршчына. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і яны сталі раённым цэнтрам.

Асаблівасьцю Міхалаўцаў зьяўляецца факт, што чвэрць насельніцтва зьяўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.

Дэмаграфія

рэдагаваць

У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, зь якіх вугорцы складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.

Паводле перапісу 2001 году мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[2]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасьці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[2].

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць
  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
  2. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic (2007-12-09). Праверана 31 студзеня 2011 г.