Варшаўскі пазытывізм
Варшаўскі пазытывізм — сацыяльна-культурны рух, які вызначыў прагрэсіўную думку ў літаратуры і іншых відах мастацтва падзеленай Польшчы пасьля згубнага Студзеньскага паўстаньня 1863—1864 гадоў супраць царскай Расеі да пачатку XX стагодзьдзя і наступленьня нэарамантычнага мастацкага руху Маладая Польшча.
Гісторыя
рэдагавацьЗ уступленьнем на трон у 1855 годзе Аляксандра II у расейскім грамадзтве пачаўся непрацяглы пэрыяд адлігі. Лібэралізацыя кранула і асьвятленьне жыцьця Польшчы, яе культуры і літаратуры. Аднак пасьля Студзеньскага паўстаньня 1863—1864 гадоў сытуацыя рэзка зьмянілася, што вылілася ў афіцыйную палітыку ўладаў імпэрыі на русіфікацыю палякаў. Былі зачыненыя польскія школы і ўжываньне польскай мовы ў дзяржаўных установах Расеі было забароненае[1].
Пасьля задушэньня Студзеньскага паўстаньня шмат палякаў пакінулі свае спадзяваньні на аднаўленьня незалежнасьці ад краінаў-удзельніцаў падзелаў Рэчы Паспалітай. Разам з гэтымі надзеямі, яны, часам неахвотна, часткова адклалі ў бок стыль рамантычнай эпохі[2].
Ува ўмовах узмоцненых антыпольскіх настрояў у расейскім грамадзтве напрыканцы 60-х — пачатку 70-х гг. зьявілася мноства публіцыстычных, паэтычных і празаічных твораў, якія клеймавалі «польскую інтрыгу»[1]. Да антыпольскай кампаніі далучыўся і адзін з найталенавіцейшых расейскіх пісьменьнікаў Мікалай Ляскоў[3].
Да канца 70-х гг. варожасьць у дачыненьні да Польшчы ў асяродзьдзі расейскіх пісьменьнікаў аслабевае. Адным з найважнейшых фактараў перамены ў настроях шматлікіх расейскіх літаратараў стаў варшаўскі пазытывізм, які быў успрыняты ў Расеі не як філязоўскае вучэньне, а як ідэалягічны рух, які садзейнічаў узаемапаразуменьню Расеі і Польшчы[3]. Польскі пазытывізм пазычыў сваю назву зь філязоўскіх поглядаў француза Агюста Конта, але шмат са сваёй ідэалёгіі таксама і з твораў брытанскіх гуманітарыяў і навукоўцаў, уключаючы Гербэрта Спэнсэра і Джона Сьцюарта Міла. Польскія пазытывісты прапагандавалі выкарыстаньне розуму перад эмоцыямі. Яны сьцьвярджалі, што незалежнасьці, калі яна мусіць быць адноўленая, трэба дамагацца паступова, шляхам «будаўніцтва з-пад асноваў» (ствараючы матэрыяльную інфраструктуру і адукоўваючы людзкія масы) і цераз «арганічную работу», якая дазволіць польскаму грамадзтву ўзаемадзейнічаць як цэльны «сацыяльны арганізм» (канцэпт сацыяльнага арганізму пазычаны ў Гербэрта Спэнсэра)[4]. Варшаўскі пазытывізм і яго літаратурная творчасьць былі высока ацэненыя перадусім расейскімі лібэраламі, праграмма якіх у большасьці супадала з тэзамі польскіх пазытывістаў[3]. У меншай ступені цікавіліся сучаснай польскай літаратурай толькі публіцысты славянафільскага толку. У 90-я гады ў шэрагу са шматлікімі перакладамі на расейскую мову сучасных польскіх пісьменьнікаў у расейскай прэсе сустракаюцца нямала высокіх ацэнак іх твораў, якія часта супастаўляліся з творчасьцю расейскіх пісьменьнікаў[5]. Высокая ацэнка публіцыстычнай і мастацкай дезйнасьці польскіх пазытывістаў большасьцю расейскіх літаратараў захавалася і ў наступныя гады[5].
Вядучы польскі журналіст, аўтар апавяданьняў і раманаў Балеслаў Прус абвяшчаў сваім суайчыньнікам, што месца Польшчы ў сьвеце будзе вызначацца ўкладам, які яна зробіць у навуковы, тэхналягічны, эканамічны і культурны сусьветны прагрэс[6].
Адмысловыя сацыяльныя пытаньні, адрэсаваныя польскім пазытывістам уключалі зацьвярджэньне раўнапраўя для ўсіх чальцоў грамадзтва, уключаючы вяскоўцаў і жанчынаў; асыміляцыю польскай габрэйскай меншасьці і абарону польскага насельніцтва ў падуладнай Нямеччыне Польшчы супраць «Культуркампфа» і выцясьненьня палякаў нямецкімі асаднікамі[7].
Пазытывісты лічылі работу, а не паўстаньні, сапраўдным шляхам, каб падтрымаць польскую нацыянальную ідэнтычнасьць і дэманстраваць канструктыўны патрыятызм[8].
Аўтары
рэдагаваць- Адам Аснык (1838—1897)
- Адольф Дыгасінскі (1839—1902)
- Эліза Ажэшка (1841—1910)
- Марыя Канапніцкая (1842—1910)
- Генрык Сянкевіч (1846—1916; Нобэлеўская прэмія, 1905)
- Балеслаў Прус (1847—1912)
- Віктар Гамуліцкі (1848—1919)
- Аляксандар Сьвентахоўскі (1849—1938)
- Антоні Сыгетынскі (1850—1923)
- Габрыеля Запольская (1857—1921)
- Марыя Радзевіч (1863—1944)
- Адам Аснык
- Міхал Балуцкі (1837-1901)
- Юзаф Блізінскі (1827-1893)
- Фэліц'ян Флэньскі (1825-1910)
- Эдвард Любоўскі (1837-1923)
- Юзаф Нажымскі (1839-1872)
- Зыгмунт Сарнэцкі (1837-1922)
- Юзаф Шуйскі (1835-1883)
- Аляксандар Сьвентахоўскі (1849-1938)
- Казімер Залеўскі (1849-1919)
- Францішак Крупінскі (1836–98)
- Адольф Дыгасінкі (1839–1902)
- Балеслаў Прус (1847-1912)
- Пётар Хмелоўскі (1848-1904)
- Аляксанндар Сьвентахоўскі (1849-1938)
- Уладыслаў Мечыслаў Казлоўскі (1858–1935)
- Юліян Ахаровіч (1850–1917)
- Мар'ян Масонюс (1862–1945)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Виктор Хорев. Варшавский позитивизм в оценке русской критики XIX-начала XX вв. // Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура: Зб. навук. прац / Пад. рэд. С. П. Мусіенкі. — Гродна: ГрДУ, 2002. — С. 10
- ^ Czesław Miłosz, The History of Polish Literature, p. 283. (пол.)
- ^ а б в Виктор Хорев. Варшавский позитивизм в оценке русской критики XIX-начала XX вв. // Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура: Зб. навук. прац / Пад. рэд. С. П. Мусіенкі. — Гродна: ГрДУ, 2002. — С. 11
- ^ Czesław Miłosz, The History of Polish Literature, pp. 283-84. (пол.)
- ^ а б Виктор Хорев. Варшавский позитивизм в оценке русской критики XIX-начала XX вв. // Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура: Зб. навук. прац / Пад. рэд. С. П. Мусіенкі. — Гродна: ГрДУ, 2002. — С. 15
- ^ Edward Pieścikowski, Bolesław Prus, p. 49. (пол.)
- ^ Czesław Miłosz, The History of Polish Literature, p. 284. (пол.)
- ^ Czesław Miłosz, The History of Polish Literature, p. 285. (пол.)
Літаратура
рэдагаваць- Czesław Miłosz, The History of Polish Literature, 2nd edition, Berkeley, University of California Press, 1983, ISBN 0-520-04477-0, pp. 281–321.
- Edward Pieścikowski, Bolesław Prus, 2nd edition, Warsaw, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1985, ISBN 83-01-05593-6.
- Jan Zygmunt Jakubowski, ed., Literatura polska od średniowiecza do pozytywizmu (Polish Literature from the Middle Ages to Positivism), Warsaw, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1979, ISBN 83-01-00201-8, pp. 543–692.