Мальбарк

места ў Паморскім ваяводзтве паўночнай Польшчы
(Перанакіравана з «Марыенбург»)

Ма́льбарк (па-польску: Malbork, па-нямецку: Marienburg, па-лацінску: Civitas Beatae Virginis) — места ў Паморскім ваяводзтве паўночнай Польшчы, у дэльце Віслы. Цэнтар Мальбарскага павету.

Мальбарк
польск. Malbork
Замак крыжакоў. Выгляд з заходняга боку
Замак крыжакоў. Выгляд з заходняга боку
Герб Мальбарку Сьцяг Мальбарку
Дата заснаваньня: XIII стагодзьдзе
Горад з: 1286
Былая назва: Марыенбург
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Паморскае
Павет: Мальбарскі
Гміна: Мальбарк
Плошча: 17,15 км²
Вышыня: 6—30 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 38 179 чал.
шчыльнасьць: 2226,18 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 55
Паштовыя індэксы: 82-200 — 82-210
Нумарны знак: GMB
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′42.46″ пн. ш. 19°2′39.66″ у. д. / 54.0284611° пн. ш. 19.04435° у. д. / 54.0284611; 19.04435Каардынаты: 54°1′42.46″ пн. ш. 19°2′39.66″ у. д. / 54.0284611° пн. ш. 19.04435° у. д. / 54.0284611; 19.04435
Мальбарк на мапе Польшчы
Мальбарк
Мальбарк
Мальбарк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.malbork.pl

Гісторыя

рэдагаваць
 
Палац вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну

Каля 1274 року крыжакі пачалі ўзводзіць моцна фартыфікаваны замак у ніжнім цячэньні Ногату. Будаваны замак і ягоныя ваколіцы атрымалі назву Марыенбург, ці места Марыі, па імю патронкі Ордэну.

У 1286 паселішча вакол замку атрымала мескія правы ад краёвага магістру Конрада фон Тырбэрга-малодшага.

У 1309—1457 роках Мальбарк быў сядзібай вялікага магістру крыжацкага ордэну і сталіцай ордэнскай дзяржавы. Падчас Трынаццацігадовай вайны Мальбарскі замак быў перададзены Ордэнам пад заклад сваім жаўнерам з Багеміі. Тыя замест вяртаньня прадалі яго ў 1457 року каралю польскаму Казіміру IV. Насельнікі места, што паўстала вакол замку, пратэставалі супраць далучэньня да польскай дзяржавы. Тры гады ягоныя жыхары на чале з бурмістрам Барталямэем Блюмэ змагаліся з палякамі. Пасьля авалоданьня Марыенбургам палякі павесілі і чацьвяртавалі Блюмэ, яшчэ 14 чыноўнікаў і 3 рыцары былі кінутыя ў сутарэньні, дзе й памерлі[1]. У 1864 року Барталямэю Блюмэ быў пастаўлены помнік[2].

Паводле ўмоваў Торунскага міру 1466 року ў складзе польскай правінцыі Каралеўская Прусія. У 1466—1772 роках — сталіца Мальбарскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 року адышоў да Каралеўства Прусія.

З 1871 року — у складзе Нямецкай імпэрыі.

Па ўмовах Вэрсальскай дамовы для насельнікаў Усходняе Прусіі быў праведзены плебісцыт па пытаньні далучэньня іх да Польшчы. 9 641 жыхар Мальбарку выказаўся за тое, каб застацца ў складзе Нямеччыны, і 165 жыхароў за ўваход у склад Польшчы[3]. Па выніках рэфэрэндуму места ўвайшло ў склад адміністратыўнага рэгіёну Марыенвэрдэр Усходняй Прусіі.

Падчас Другой сусьветнай вайны ў Мальбарку разьмяшчаўся авіяцыйны завод «Фокэ-Вульф», двойчы бамбаваны амэрыканскімі самалётамі. Напрыканцы вайны места было абвешчанае адной з, амаль усе цывільныя жыхары (акрамя 4000 чалавек) эвакуяваныя. У пачатку 1945 року Мальбарк стаўся полем жорсткіх бітваў і быў амаль цалкам зруйнаваны. Змаганьне скончылася 9 траўня 1945 року[4] захопам Мальбарку Чырвонай Арміяй. Пасьля гэтага ўсё астатняе цывільнае насельніцтва зьехала ці зьнікла бязь вестак. У чэрвені 1945 места было перададзенае ў кіраваньне польскім уладам.

У 1975—1998 роках уваходзіў у склад Эльблёнскага ваяводзтва.

Славутасьці

рэдагаваць

Рэлігійныя суполкі

рэдагаваць

На тэрыторыі места дзеюць:

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць