Мікалай Трызна
Мікалай Трызна (? – 10 кастрычніка 1640) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ахвярадаўца. Належаў да шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава», сын Рыгора Трызны.
Падкаморы слонімскі з 1608, кухмістар ВКЛ у 1623-1635, падскарбі вялікі літоўскі з 1635. У 1626 і 1640 ахвяраваў сродкі на будаўніцтва манастыра і царквы ў Быцені.
Меў сына Тэафіла Трызну.