Мартын Роналд Келі (па-ангельску: Martin Ronald Kelly; нарадзіўся 27 красавіка 1990 году, Ўістан, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Мартын Келі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 красавіка 1990(1990-04-27)[1] (34 гады)
Рост 191 см
Вага 77 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўэст Бромўіч Альбіён
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2014
2009
2014—2022
2022—
2023
Лівэрпул
Гадэрсьфілд Таўн (арэнда)
Крыстал Пэлас
Ўэст Бромўіч Альбіён
Ўіган Атлетык (арэнда)
33 (0)
7 (1)
121 (0)
5 (0)
1 (0)
Зборныя
2012 Ангельшчына 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 лютага 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Улетку 2007 году перабраўся з акадэміі ў клюб «Лівэрпул». У інтэрвію афіцыйнаму сайту клюбу распавёў, што вельмі рады зрабіць крок уверх, пасьля таго як 2 гады прамучыўся з траўмай сьпіны. Пад кіраўніцтвам Гэры Аблета атрымаў перамогу ў спаборніцтве сярод рэзэрвовых камандаў. У сэзоне 2008—2009 гадоў трапіў у заяўку першай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе камандзе 9 сьнежня 2008 году ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзона 2008—2009 гадоў супраць ПСВ, замяніўшы ў канцы матча капітана Джэймі Карагера[2].

У канцы сакавіка 2009 году Келі быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гадэрсьфілд Таўн», дзе ён атрымаў добрыя водгукі й забіў свой першы гол у прафэсійным футболе. Рафаэль Бэнітэс заявіў, што, пасьля сыходу з клюбу Самі Хююпія, у Келі зьявіўся шанец прабіцца ў першую каманду[3]. Свой першы гол за клюб забіў у матчы Кубка лігі супраць лёнданскага «Чэлсі» на 63 хвіліне вызначыўшыся пасьля падачы Крэйга Бэламі.

14 жніўня 2014 году Келі далучыўся да складу «Крыстал Пэлас», падпісаўшы кантракт з клюбам на тры гады[4]. Пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2022 году. У верасьні 2022 году стаў гульцом «Ўэст Бромўіч Альбіёну», але ў студзені 2023 году на правах арэнды накіраваўся да «Ўіган Атлетыку».

Міжнародная

рэдагаваць

22 траўня 2012 году Келі атрымаў свой ​​першы заклік да нацыянальнай зборнай Ангельшчыны да таварыскага матчу супраць зборнай Нарвэгіі 26 траўня 2012 году. Ён дэбютаваў выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне, замяніўшы Філа Джонза[5].

3 чэрвеня 2012 году быў уключаны ў склад зборнай на Эўра-2012, каб замяніць Гэры Кэгіла, які зламаў сківіцу падчас таварыскага матчу супраць зборнай Бэльгіі[6].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Лівэрпул»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць