Марка Рыхтэр
Ма́рка Ры́хтэр (па-нямецку: Marco Richter; нар. 24 лістапада 1997 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Майнц».
Марка Рыхтэр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 лістапада 1997[1] (25 гадоў) | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Майнц | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2021 2021—2023 2023— |
Аўгсбург Гэрта Майнц |
97 (12) 63 (11) 1 (0) |
Зборныя | ||
2021 | Нямеччына | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Сваю кар’еру Рыхтэр пачаў у родным горадзе ў Баварыі. Дзякуючы скаўтам быў запрыкмечаны «Баварыяй», у акадэміі якой навучаўся з 2004 па 2012 гады[2]. Пасьля васьмі сэзонаў у Мюнхэне ён далучыўся да акадэміі «Аўгсбургу»[3], а 22 траўня 2015 году дэбютаваў за рэзэрвовую дружыну «Аўгсбурга», аднак дэбют быў прагуляны зь лікам 2:1 рэзэрвовай дружыне «Інгальштату-04» у рамках матчу чацьвёртага дывізіёну Нямеччыны. Ужо ў наступных двух сэзонах гулец стаў стала цэліць у браму супернікаў, у сэзоне 2016—2017 гадоў нават стаўшы трэцім найлепшым бамбардзірам сэзону. 30 ліпеня 2016 году ў матчы рэзэрвовай дружыны «Аўгсбургу» супраць «Зэлігенпортэну» Рыхтэр адзначыўся голам 7 разоў, а клюб у выніку скончыў матч перамогай зь лікам 12:0[4][5][6][7].
Дзякуючы выдатным выступам у рэзэрве, гулец быў выкліканы ў асноўную дружыну клюбе. Дэбют у Бундэсьлізе адбыўся 14 кастрычніка 2017 году, калі футбаліст выйшаў на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гофэнгайму» (2:2). 4 лютага 2018 году Рыхтэр забіў свой першы гол у лізе ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту» (3:0)[8]. У жніўні 2021 году склаў працоўную дамову з бэрлінскай «Гэртай»[9]. Пасьля таго, як «Гэрта» страціла месца ў элітным дывізіёне, гулец у жніўні 2023 году далучыўся да складу «Майнцу»[10].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Marco Richter // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Ein schwieriger Wechsel». Augsburger Allgemeine.
- ^ «Bayern-Treffer-Kandidat Marco Richter vom FC Augsburg II im Porträt"». bfv.de (in German). BFV.
- ^ «Marco Richter und das Spiel seines Lebens». FUPA.
- ^ «Richter: Hier spricht der Sieben-Tore-Mann!». Fussball.
- ^ «Marco Richter: Jetzt greift der Sieben-Tore-Mann bei den Profis an». Augsburger Allgemeine.
- ^ «Zu gut für die Anzeigetafel». Süddeutsche Zeitung.
- ^ «Koo bestraft biedere Frankfurter bei Fabians Comeback». Kicker.
- ^ «Hertha BSC sign Marco Richter». Hertha BSC.
- ^ «Marco Richter joins 1. FSV Mainz 05». Hertha BSC.