Манумэнт Перамогі (Менск)

Манумэнт
Манумэнт Перамогі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′30″ пн. ш. 27°34′28″ у. д. / 53.90833° пн. ш. 27.57444° у. д. / 53.90833; 27.57444Каардынаты: 53°54′30″ пн. ш. 27°34′28″ у. д. / 53.90833° пн. ш. 27.57444° у. д. / 53.90833; 27.57444
Аўтар праекту Георгі Заборскі
Дата заснаваньня 1954
Дата пабудовы 1954 год
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Манумэнт Перамогі на мапе Беларусі
Манумэнт Перамогі
Манумэнт Перамогі
Манумэнт Перамогі
Манумэнт Перамогі на Вікісховішчы

Манумэнт Перамогі — манумэнт-абэліск у гонар воінаў Савецкай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў, якія зьдзейсьнілі гераічны подзьвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы Беларусі горадзе Менску.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Манумэнт Перамогі ўзьведзены ў цэнтры гораду — па сярэдзіне плошчы Перамогі, і зьяўляецца, цэнтрам вялікага архітэктурнага ансамблю. Манумэнт добра праглядаецца з многіх пунктаў прылеглага раёну й паркаў каля ракі Сьвіслачы[1].

Аўтары помніку — архітэктары Г. У. Заборскі, У. А. Кароль, скульптары З. І. Азгур, А. А. Бембель, А. К. Глебаў, С. І. Селіханаў.

Апісаньне

рэдагаваць

Менскі Манумэнт Перамогі ўяўляе сабой чатырохгранны абэліск вышынёй 38 мэтраў, абліцаваны шэрым гранітам і завершаны Ордэнам «Перамогі», выкананым у бронзе й смальтавай мазаіцы.

Тэму агульнанароднага подзьвігу раскрываюць шматфігурныя кампазыцыі бронзавых тэматычных гарэльефаў: «9 мая 1945 года», «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай воіны», «Партызаны Беларусі», «Слава загінуўшым героям».

Чатыры бронзавыя вянкі вакол абэліска сымбалізуюць чатыры франты, байцы якіх прымалі ўдзел у вызваленьні Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.

З гісторыі манумэнту

рэдагаваць

Спачатку разьмясьціць велічны помнік Перамогі ў ВАВ у Менску плянавалася ў іншым месцы. Манумэнт, згодна з зацьверджанымі афіцыйна ўмовамі конкурсу, абвешчанага ў 1946 годзе, павінны былі збудаваць «на Галоўнай плошчы цэнтральнага ансамблю гораду». А вакол гэтай плошчы павінны былі паўстаць адміністрацыйныя будынкі. Ужо існуючыя аб’екты (будынак Цэнтральнага камітэту КП(б)Б, акруговы Дом афіцэраў і сквэр) уключаліся да зноў створанага ансамблю. Такім чынам, спачатку манумэнт павінен быў быць збудаваным прыкладна ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Аднак, першапачатковая задума была зьмененая — плянаваную вышыню помніка 48 мэтраў паменшылі на 10 мэтраў, а плянуемы матэрыял абэліску белы мармур быў зьменены на шэры граніт[2].

Перамог у конкурсе праект менскага Манумэнту Перамогі аўтарства Г. У. Заборскага. Па словах самога аўтара, ідэя помніка ўзьнікла яшчэ ў 1942 годзе, паколькі яго стваральнік цьвёрда быў упэўнены ў перамозе СССР у вайне. Непасрэдна да ўсталяваньня манумэнту на плошчы знаходзіўся сымбалічны камень, абгароджаны вісячымі ланцугамі на 4 невялікіх слупах. Граніт на абліцоўку Манумэнту Перамогі быў дастаўлены з-пад Днепрапятроўску й Жытоміру (Украіна), мазаіку для Ордэну Перамога даслалі з Акадэміі мастацтваў Ленінграду, а разьбу на граніце выканалі ўкраінскія муляры; бронзавыя ж гарэльефы, меч і вянкі адлівалі ленінградзкія майстры заводу «Манумэнтскульптура».

Урачыстае адкрыцьцё помніку было прысьвечанае да 10-й гадавіны вызваленьня Беларусі ад акупацыйных нямецкіх войскаў, і адбылося ў 1954 годзе. З тых часоў манумэнт зьяўляецца ўпрыгажэньнем сталіцы Беларусі, а таксама месцам правядзеньня розных мерапрыемстваў у гонар подзьвігу савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, у прыватнасьці ў чарговыя гадавіны Дня Перамогі.

У дзень 17-годзьдзя з дня вызваленьня Менску 3 ліпеня 1961 году ля падножжа манумэнту Перамогі быў запалены Вечны агонь.

Апошнія аднаўленчыя работы на плошчы Перамогі, у тым ліку й зьвязаныя з манумэнтам Перамогі, зьдзяйсьняліся ў сярэдзіне 2000-х гадоў.

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Минск. Монумент Победы // у кн. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-пуеводитель. (серия: «Памятники искусства Советского Союза»), М.: Искусство, Эдицион Лейпциг, стор. 356  (рас.)
  2. ^ Плошча Перамогі (Мінск) на www.minsk-old-new.com («Мінск стары і новы. Мінск на фатаздымках» + інфо) (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Минск. Монумент Победы // у кн. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-пуеводитель. (серия: «Памятники искусства Советского Союза»), М.: Искусство, Эдицион Лейпциг, стор. 356  (рас.)
  • Габрусь Т. Манумент Перамогі [у Менску] - крышталізацыя вечнасці // Роднае слова. — 2013. — № 5. — С. 84-87.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Д000213