Малая Апіта

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Мала́я Апіта́[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Малая Апіта
трансьліт. Malaja Apita
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 22 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807106
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′33″ пн. ш. 25°36′28″ у. д. / 54.0425° пн. ш. 25.60778° у. д. / 54.0425; 25.60778Каардынаты: 54°2′33″ пн. ш. 25°36′28″ у. д. / 54.0425° пн. ш. 25.60778° у. д. / 54.0425; 25.60778
Малая Апіта на мапе Беларусі ±
Малая Апіта
Малая Апіта
Малая Апіта
Малая Апіта
Малая Апіта
Малая Апіта

Гісторыя рэдагаваць

У 1690 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва існавалі маёнткі, якія адносіліся да Геранёнскай і Ліпнішкаўскай парафій: Апіта-Маслоўшчызна М.Сьвяцкевіча, Апіта-Маслоўшчызна П.Зарзеўскага, Апіта М.Доўгерда, Апіта-Лойбаўшчызна С.Парэцкага, Апіта-Маясоўшчызна яго ж, Апіта-Захараўшчызна Дорняка, Апіта М.Лынкоўскага, Апіта Лятыпскага.

У 2-й палове XIX ст. вёска Апіта ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 45 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Бердаўшчына Ўмястоўскіх. У 1885 г. 64 жыхары. Паводле перапісу 1897 г., вёска, 21 двор, 142 жыхары. У сьнежні 1905 г. адбываліся сялянскія хваляваньні. У 1909 г. 149 жыхароў, 186 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, потым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 двор, 147 жыхароў.

У 1940 г. вёска Апіта, 46 двароў, 213 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Сураскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У лютым 1951 г. арганізаваны калгас «Барацьба за мір», з 1956 г. у калгасе імя Ф.Э. Дзяржынскага, з 1965 г. калгасе імя У.І.Леніна. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. вёска Малая Апіта, 149 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Сураж». У 1999 г. 27 двароў, 54 жыхары.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 22 чалавекі[2]
  • 1999 год — 54 жыхароў, 27 двароў

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.