Максі Радрыгес
Максыміля́на Рубэ́н «Ма́ксі» Радры́гес (па-гішпанску: Maximiliano Rubén «Maxi» Rodríguez; нарадзіўся 2 студзеня 1981, Расарыё, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, паўабаронца. Мае на ваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Максі Радрыгес | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 студзеня 1981[1][2][3][…] (43 гады) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2002 2002—2005 2005—2010 2010—2012 2012—2017 2017—2019 2019—2021 |
Ньюэлз Олд Бойз Эспанёл Атлетыка Лівэрпул Ньюэлз Олд Бойз Пэньяроль Ньюэлз Олд Бойз |
57 (20) 111 (26) 121 (32) 57 (15) 137 (48) 43 (14) 62 (15) |
Зборныя | ||
2003—2014 | Аргентына | 57 (16) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьРадрыгес выступаў за «Ньюэлз Олд Бойз» на працягу трох сэзонаў да пераезду ў Гішпанію. У 2002 годзе Радрыгес пераехаў у Ля Лігу ў клюбе «Эспанёл», дзе дэбютаваў 2 верасьня ў матчы дзе барсэлёнцы трывалі паразу ад мадрыдзкага «Рэалу» зь лікам 0:2.
Напачатку сэзону 2005—2006 гадоў Радрыгес пераехаў у «Атлетыка» за суму 5 млн эўра[4]. 10 лістапада 2009 году Радрыгес забіў чатыры галы ў браму клюбу «Марбэльля» ў Кубку Гішпаніі на стадыі 1/32 фіналу, матч скончыўся перамогай мадрыдцаў зь лікам 4:0. Пасьля ад’езду ў 2007 годзе Фэрнанда Торэса у «Лівэрпул» быў абраны ў якасьці новага капітана клюбу.
13 студзеня 2010 году Радрыгес на правах вольнага агента перайшоў у ангельскі «Лівэрпул», падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[5]. Ён дэбютаваў у новай камандзе ў другім тайме ў матчы супраць «Сток Сіці». 13 ліпеня 2012 году вярнуўся да хаты ў родны клюб «Ньюэлз Олд Бойз», у якім пачынаў кар’еру.
Міжнародная
рэдагавацьЗа нацыянальную зборную Аргетыны Максі дэбютаваў 8 чэрвеня 2003 году ў матчы супраць зборнай Японіі, у якім ён адразу ж адзначыўся забітым голам. На чэмпіянаце сьвету 2006 году адзначыўся дублем у браму зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. Пасьля прайгранага чвэрцьфіналу зборнай Нямеччыне Радрыгес ударыў у сьпіну Бастыяна Швайнштайгера. ФІФА аштрафавала футбаліста сумай у 5000 швайцарскіх франкаў і дыскваліфікавала яго на два матчы ў Кубку Амэрыкі 2007 году, на які гулец не паехаў.
Дасягненьні
рэдагаваць«Атлетыка»:
- Уладальнік Кубка Інтэртота: 2007
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2012
«Ньюэлз Олд Бойз»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2013(ф)
«Пэньяроль»:
- Чэмпіён Уругваю: 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Уругваю: 2018
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Maxi Rodríguez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Maximiliano Rubén Rodríguez // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ^ а б в Maxi Rodríguez // FBref (мн.)
- ^ Al final llegaron a buen puerto. ESPN Deportes
- ^ Maxi makes Reds move. Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на Soccerbase
- Статыстыка на National Football Teams