Майскі вальс
«Майскі вальс» — патрыятычная песьня 1985 году на словы паэта Міхаіла Ясеня і музыку Ігара Лучанка.
«Майскі вальс» | |
Песьня выканаўцы Яраслава Еўдакімава / ансамбля «Сябры» | |
Мова | расейская / беларуская |
---|---|
Напісаная | 1985 |
Выдадзеная | 1988 |
Запісаная | 1986 |
Жанр | поп-музыка |
Працягласьць | 3:40 |
Лэйбл | «Мэлёдыя» |
Аўтар(ы) | Міхаіл Ясень |
Кампазытар(ы) | Ігар Лучанок |
Прысьвячалася першым пераможным дням пасьля Другой сусьветнай вайны. У творы салдат грае вальс на гармоні на вуліцах Вены. Таксама ў песьні тройчы згадваецца Дунай, які выступае сымбалем міру, сяброўства і любові. Першапачаткова песьня выконвалася па-расейску. Пазьней ансамбль «Сябры» пачаў сьпяваць яе па-беларуску ў перакладзе паэта Язэпа Скурка. Затым Міхаіл Ясень сам пераклаў свой верш. Як адзначыў былы галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Міхась Шавыркін: «беларускамоўны варыянт сэнсава паглыбіўся: вобраз салдата-музыкі набыў больш абагульненыя рысы, яго мэлёдыя вальса адлюстроўвае радасьць і боль свайго народа»[1].
Верш
рэдагаваць
— Міхаіл Ясень, «Майскі вальс» |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міхась Шавыркін. Майскі вальс // Зьвязда : газэта. — 3 траўня 2014. — № 81 (27691). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |