Язэп Скурко

беларускі паэт, драматург, перакладчык

Язэп Скурко́, Іосіф Уладзіміравіч Скурко (24 лютага 1938, Пількаўшчына — 2 ліпеня 1989) — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Псэўданімы Язэп, Бяроста[1].

Язэп Скурко
Дата нараджэньня 24 лютага 1938(1938-02-24)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 ліпеня 1989(1989-07-02) (51 год)
Месца вучобы
Занятак паэт, драматург, перакладнік
Месца працы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва (цяпер у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі). 1956 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 у Паставах і застаўся ў ёй працаваць піянэрважатым[1]. У 1957 годзе бы прызваны на службу ў Савецкую Армію[1]. Пасьля звальненьня са службы ў 1960 годзе паступіў на вучобу на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1965 годзе. У 1965—1967 гадах працаваў у Цэнтральным камітэце ЛКСМБ. У 1967—1971 гадах — дырэктар Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму «Спадарожнік», у 1971—1974 гадах — рэфэрэнт у апараце Савету Міністраў БССР. З 1974 года І. У. Скурко ў у Дзяржаўным камітэце БССР па тэлебачаньні і радыё — палітычны аглядальнік, камэнтатар, загадчык адзела, намесьнік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня[1].

Творчасьць рэдагаваць

Вершы пачаў пісаць у час вучобы ў школе[1]. Друкаваўся з 1962 года (верш «Нас, вёска родная, страчай» у «Настаўніцкай газэце»)[1]. Вершы друкаваліся ў зборніках «Дзень паэзіі-71, 75, 78», «Універсітэт паэтычны», «Адданасць», «Люблю будзённы дзень», «Заўсёды з Леніным», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосць», «Работніца і сялянка», «Бярозка», газетах «Звязда», «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», «Вячэрні Мінск», «Сельская газета».

Першы зборнік паэта «Бацькоўскі парог» выйшаў у 1973 годзе. У 1990 годзе быў выдадзены зборнік «Весніцы». Аўтар сцэнарыя дакумэнтальнага фільму «Драўгістэ — Дружба», зьнятага на кінастудыі «Беларусьфільм». Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Б. Бокава, Б. Кежуна, А. Твардоўскага, К. Шавялёвай, М. Нагнібеды, К. Галчынскага.

Многія творы пакладзены кампазытарамі на музыку і сталі папулярнымі песьнямі. Сярод найбольш вядомых — «Сьвятло тваіх вачэй» (музыка І. Будніка), «Сьвіцязянка», (музыка К. Цесакова), «Бацькоўскі парог», «Верасы» (музыка І. Лучанка)[1].

Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1986 году[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е ё ж Скурко Іосіф Уладзіміравіч на бачыне анляйнавай энцыкляпэдыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура рэдагаваць

  • 483 Саламевіч І. У. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. Скурко Іосіф Уладзіміравіч.
  • Беларускія пісьменьнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 5. — С. 375.