Майкл Кейн

брытанскі актор

Майкл Кейн (па-ангельску: Michael Caine) — артыстычны псэўданім сэра Морыса Джозэфа Майклўайта (па-ангельску: Sir Maurice Joseph Micklewhite), аднаго з самых запатрабаваных брытанскіх актораў 1960-х і 1970-х гадоў. Гэта адзіны актор (акрамя Джэка Нікалсана), які высоўваўся на саісканьне прэміі «Оскар» у 1960-х, 1970-х, 1980-х, 1990-х і 2000-х гадах.

Майкл Кейн
Michael Caine
MichaelCaine2.jpg
Імя пры нараджэньні Морыс Джозэф Майклўайт
Дата нараджэньня 14 сакавіка 1933 (88 гадоў)
Месца нараджэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор, прадусар
Гады дзейнасьці 1956 — цяпер
Узнагароды
ордэн Брытанскай імпэрыі камандор ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры

прэмія «Даностыя»[d] (2000)

Прэмія BAFTA Fellowship[d] (2000)

прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну

прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1983)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1983)

Golden Globe Award for Best Actor – Miniseries or Television Film[d] (1989)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1999)

прэмія «Брытанія»[d] (1990)

Прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму актору[d] (2015)

European Film Academy Honorary Award[d] (2015)

Оскар Залаты Глёбус

прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d]

BAFTA

IMDb ID nm0000323
Сайт www.michaelcaine.com

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся ў лёнданскіх трушчобах 14 сакавіка 1933 году. У школе вучыўся дрэнна, доўгі час бедаваў і падумваў аб тым, каб кінуць акторскі шлях. У веку 30 гадоў нарэшце дасягнуў міжнароднага прызнаньня, згуляўшы лейтэнанта-арыстакрата ў фільме «Зулусы» 1964 году. Па рэкамэндацыі Шона Конэры быў узяты ў фільм «Дасье „Іпкрэс“» на галоўную ролю Гары Палмэра, эксцэнтрычнага шпіёна-лавэласа ў акулярах, пасьля сталага культавым персанажам і прататыпам Остына Паўэрза. За ролю Альфі ў аднайменным фільме 1966 году намінаваны на прэмію «Оскар».

Калі асноўнай рысай выкананых Кейнам у 1960-я гады роляў была ўнутраная высакароднасьць, то на мяжы 1970-х ён зьняўся ў дзьвюх вельмі пасьпяховых камэдыях: «Скрыня Пандоры» і «Рабаваньне па-італьянску». У 1972 годзе згуляў разам з Лоўрэнсам Аліўе ў трагікамэдыі «Гульня на вылет» і ізноў быў намінаваны на «Оскар».

Пачынаючы з другой паловы 1970-х, Кейна часта папракалі ў неразборлівасьці пры выбары роляў. Шматлікія фільмы зь яго ўдзелам з трэскам праваліліся, але былі і асобныя мастацкія посьпехі: ролі прафэсара-алькаголіка ў «Выхаваньні Рыты» (1983) і прафэсійнага лавэласа ў «Адпетых ашуканцах» (1988) выйгралі па «Залатым глёбусе», а роля фінансіста Эліёта ў фільме Ўудзі Алена «Ханна і яе сёстры» (1986) прынесла яму доўгачаканы «Оскар», праўда, за ролю другога пляну.

У 1990-я гады кар’ера Кейна ізноў пайшла ў гару. Ён быў удастоены трэцяга «Залатога глёбуса» за фільм «Галасок» (1998), другога «Оскара» за ролю ў фільме «Правілы вінаробаў» (1999), і ізноў намінаваны на гэтую прэмію за галоўную ролю ў драме «Ціхі амэрыканец» (2002). У 2000 годзе быў прысьвечаны каралевай Лізаветай II у рыцары. Сярод апошніх кінапрацаў Кейна — бацька Остына Паўэрза ў трэцім фільме пра пацешнага шпіёна, адстаўны карыкатурыст у фантастычным фільме «Дзіцё чалавечае», прыслужнік Бэтмэна ў блёкбастары «Бэтмэн: Пачатак» і пажылы інжынэр ілюзіяў у іншым фільме Крыстафэра Нолана, «Прэстыж».

Дадатковыя зьвесткіРэдагаваць

  • Па-за межамі здымачнай пляцоўкі актор выкарыстоўвае сваё сапраўднае імя. У адной з сваіх кніг Кейн піша, што псэўданім быў абраны ім цалкам выпадкова. Ад яго запатрабавалі назваць псэўданім падчас гутаркі з агентам у тэлефоннай будцы. Абараціўшыся, ён убачыў афішу фільма «Мяцеж Кейна» і машынальна назваў гэтае імя.
  • Па прызнаньні самога Кейна, яго ўласная любая роля ў кіно — дзядзечка Скрудж у вольнай экранізацыі аповяду Чарлза Дыкенза «Калядная песьня» (1992).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць