Колін Фэрт
Колін Фэрт (па-ангельску: Colin Firth; нарадзіўся 10 верасьня 1960 году) — ангельскі актор. Ляўрэат некалькіх узнагародаў, у тым ліку прэміі «Оскар», «Залаты Глёбус», дзьвюх прэміяў BAFTA і трох прэміяў Гільдыі кінаактораў, а таксама Кубка Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю, які выдаецца на Вэнэцыянскім кінафэстывалі. У 2010 годзе роля караля, якую выканаў актор, у фільме Тома Гупэра «Прамова караля» прынесла яму прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю.
Колін Фэрт | |
па-ангельску: Colin Firth | |
Дата нараджэньня | 10 верасьня 1960[1][2][3][…] (64 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінаактор, сцэнарыст, кінапрадусар, тэатральны актор, тэлеактор, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | акторства[d][4], проза[4] і кінавытворчасьць[d][4] |
Дзеці | Will Firth[d] |
Узнагароды | прэмія Жаночага альянса фільмавых журналістаў за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2010) Эўрапейская кінаўзнагарода — прыз глядацкіх сымпатыяў найлепшаму актору[d] (2001) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму актору[d] (2011) прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] Time 100[d] (2011) |
IMDb | ID nm0000147 |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьУ сярэдзіне 1980-х гадох яго атаясамлялі з «брытанскай зграяй», то бок групай маладых брытанскіх актораў, якія выконвалі разнастайныя і складаныя ролі. Аднак толькі ягоная роля спадара Дарсі ў тэлеэкранізацыі «Гонар і прадузятасьць» пісьменьніцы Джэйн Остын у 1995 годзе прыцягнулі ўвагу да актору. Праз гэтае Фэрт быў прыцягнуты да ўдзелу да больш вядомых фільмаў, як то «Ангельскі пацыент» і «Дзёньнік Брыджыт Джонз», дзякуючы чаму быў намінаваны на прэмію BAFTA. Акрамя таго, выканаў ролі ў кінастужках «Закаханы Шэксьпір» (1998) разам з Гўінэт Пэлтраў, Бэнам Афлекам і Джудзі Дэнч. У 2001 годзе выканаў ролю нацыста ў фільме «Змова» разам з Кенэтам Брана і Стэнлі Туччы. А на наступны год, зьняўся ў кінастужцы «Як важна быць сур’ёзным», дзе разам зь ім зноўку зьнялася Джудзі Дэнч.
У 2009 годзе Фэрт атрымаў міжнароднае прызнаньне крытыкаў за выкананьне галоўнае ролі ў фільме «Самотны мужчына», за які атрымаў прэмію BAFTA і атрымаў першую намінацыю на прэмію «Оскар». Пасьля ён зьявіўся ў вобразе агента MI6 Біла Гэйдана ў фільме «Шпіён, выйдзі вунь!», а таксама выканаў ролю сакрэтнага агента Гары Гарта ў фільме «Кінгсман: Сакрэтная служба» (2014). Празь некалькі год зьняўся ў працягу фільму «Кінгсман: Залатое кола» (2017). У 2018 годзе Фэрт зьняўся ў музычным фэнтэзійным фільме «Мэры Попінз вяртаецца», а ў наступным годзе зьняўся ў ваенным фільме «1917», які атрымаў прэмію «Залаты Глёбус» як найлепшы драматычны фільм. Фільмы Фэрта сабралі больш за 3 мільярды даляраў па ўсім сьвеце[5]. У 2011 годзе ён атрымаў зорку на Галіўудзкай алеі славы, а таксама быў абраны адным з самых уплывовых людзей паводле вэрсіі газэты Time[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Tikkanen A. Colin Firth // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Colin Firth // filmportal.de — 2005.
- ^ Colin Andrew Firth // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ «Colin Firth's Box Office Stats». The Movie Times.
- ^ «Full List – The 2011 TIME 100». Time
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Колін Фэрт (анг.) на сайце IMDb