Папялушка

эўрапейская казка

Папялу́шка альбо Крышталё́вы панто́флік (па-француску: Cendrillon або La Petite Pantoufle de verre, па-нямецку: Aschenputtel, па-ангельску: Cinderella) — заходнеэўрапейская казка, найбольш вядомая ў рэдакцыях Шарля Пэро, братоў Грым і іншых. Адзін з найбольш папулярных сюжэтаў, які мае больш за тысячу ўвасабленьняў у фальклёры розных народаў сьвету.

Папялушка
Жанр: казка
[Шарль Пэро, Браты Грым Электронная вэрсія]

Казка распавядае пра дзяўчынку, зь якой жорстка абыходзіцца мачыха. З дапамогай добрай феі дзяўчынка трапляе на баль. У поўнач яна павінна павярнуцца назад і, бегучы, губляе крышталёвы пантофлік. Прынц, які закахаўся ў яе, знаходзіць пантофлік і выкарыстоўвае яго пазьней, каб знайсьці яе.