Мабільныя ТэлеСыстэмы (Беларусь)
Каардынаты: 53°55′32″ пн. ш. 27°36′56″ у. д. / 53.92556° пн. ш. 27.61556° у. д.
«Мабі́льныя тэлесыстэ́мы» («МТС») — прадпрыемства сувязі Беларусі, заснаванае ў красавіку 2002 году.
«Мабільныя тэлесыстэмы» | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Нагода стаць бліжэй |
Заснаваная | 4 красавіка 2002 (22 гады таму) |
Заснавальнікі | «Белтэлекам», «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) |
Уласьнікі | «Белтэлекам» (51%), «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (49%) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 95 |
Ключавыя фігуры | Уладзіслаў Андрэйчанка (генэральны дырэктар), Юры Петручэня (старшыня)[1] |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | сотавая сувязь, доступ да Сеціва |
Абарачэньне | ▲763,7 млн рублёў (+15%; 2017 г.) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲356,5 млн руб (+14%; 2017 г.) |
Чысты прыбытак | ▲217,1 млн руб (+15%; 2017 г.) |
Матчына кампанія | «Белтэлекам» (51%) |
Падае паслугі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 і шыракапалоснага доступу да Сеціва. Заснавальнікамі і ўласьнікамі сумеснага прадпрыемства ёсьць «Белтэлекам» (51% статутнага капіталу) і расейскі сотавы апэратар «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (49%). Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 27 чэрвеня 2002 году, стаўшы другім мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі. Уліковы нумар падаткаплатніка 800013732. На 2021 год налічвала 389 салёнаў сувязі ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі, зь іх 93 (24) уласных і 296 ва ўласнасьці гандлёвых прадстаўнікоў[2].
Мінуўшчына
рэдагаваць23 верасьня 2001 г. ААТ «Мабільныя тэлесыстэмы» (Масква, Расея) выйграла за 10 млн $ тэндэр Міністэрства сувязі Беларусі на стварэньне сотавай сеткі ў Беларусі[3]. У чэрвені 2002 г. сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Мабільныя тэлесыстэмы» за 5 млн $ атрымала дазвол на разбудову першай у Беларусі двухдыяпазоннай сотавай сеткі GSM 900/1800. Упершыню зьявіўся дыяпазон 1800 мэгагэрц[4]. 12 жніўня адчынілі трафік для тэлефанаваньняў у сетку «А1»[5]. У лютым 2003 г. расейскае ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ўпершыню выказала намер выкупіць кантрольны пакет акцыяў сумеснага ТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ў Беларусі[6]. У 2002—2003 гадох, калі ўкладаньні склалі 95 млн $, «МТС» было найбуйнейшым капіталаўкладальнікам Беларусі[7].
17 кастрычніка 2004 году кампанія «Мабільныя тэлесыстэмы» першай сярод беларускіх апэратараў дасягнула адзнакі ў 1 мільён актыўных абанэнтаў і адначасова стала буйнейшай мабільнай кампаніяй у Беларусі. У студзені 2005 году рынкавая доля кампаніі перавысіла 50%, а ў траўні кампанія ўжо пераадолела мяжу ў 1,5 млн абанэнтаў. 11 ліпеня 2007 г. кампанія абвясьціла ад тым, што лік актыўных абанэнтаў дасягнуў 3,5 млн чалавек[8]. Гэта склала 54% ад агульнай колькасьці карыстальнікаў мабільнай сувязі ў краіне. На пачатак ліпеня 2007 г. пакрыцьцё МТС ахоплівала звыш 80% тэрыторыі краіны, на якой пражывала 93% насельніцтва Беларусі. У сетцы гэтага апэратара працавала 2763 базавыя станцыі. Паслуга міжнароднага роўмінгу падавалася ў 129 краінах сьвету ў сетках 221 GSM-апэратара[9]. Чысты прыбытак СТАА «МТС» па US GAAP за 2007 год склаў $150,7 млн. Выручка кампаніі склала 875,1 млрд бел. рублёў.
На 1 жніўня 2008 году абанэнцкая база МТС у Беларусі складала 4,07 млн карыстачоў (53,3% ад агульнай колькасьці GSM-карыстачоў у Беларусі), павялічыўшыся з пачатку году на 7,1%. На канец 2008 году радыёпакрыцьцё сеткі МТС ахапляе 92% тэрыторыі краіны, дзе пражывае больш 98% насельніцтва Беларусі. У зоне дзеяньня знаходзяцца больш за 20 760 населеных пунктаў, міжнародныя аўтатрасы і мясцовыя аўтадарогі, месцы адпачынку і турызму, усе станцыі Менскага мэтрапалітэну. Агульны лік базавых станцыяў перавысіў 4 тыс. У выніку фінансавага крызісу 2011 году выручка СТАА «МТС» упала на 16% да $380,72 млн. Прыбытак скараціўся на 19% да $189,75 млн.
На 4 ліпеня 2013 году ТАА «МТС» заставалася найбольшым сотавым апэратарам Беларусі. Абанэнцкая база налічвала ў Беларусі 5,24 млн чалавек (55,4% насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 1 млн карысталіся паслугамі мабільнага сеціва. Сувязь забясьпечвалі звыш 6400 базавых станцыяў сотавай сувязі 2-га і 3-га пакаленьняў. У 2013 годзе штомесячныя выдаткі абанэнта ў сярэднім скараціліся да менш як $5,5 з $13 у 2002 годзе (пры заснаваньні «МТС»). Пагатоў у 2013 годзе абанэнт «МТС» гутарыў у сярэднім звыш 500 хвілінаў (8 гадзінаў і 20 хвілінаў) штомесяц, або 16 хвілінаў і 40 сэкундаў штодня. Тады як у 2002 годзе на абанэнта ў сярэднім прыпадала блізу 270 хвілінаў гутарак (4,5 гадзіны) штомесяц[10].
Лягатып
рэдагаваць27 чэрвеня 2006 году СТАА «Мабільныя тэлесыстэмы» прадставіла ў Беларусі абноўлены брэнд кампаніі ў выглядзе квадрата зь яйкападобным выразам разам зь зьмененым слоганам і афіцыйна зарэгістравала яго 10 ліпеня 2006 году. Па дадзеных кампаніі, распрацоўнікам абноўленага брэнда стала брэндынгавае агенцтва Wolff Olins. Кампанія «Сыстэма-Тэлікам», у склад якой уваходзіць МТС, у 2006 годзе вылучыла на распрацоўку брэнда $4 млн.
У канцы жніўня 2007 году беларускі паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец падалі ў Вярхоўны суд Беларусі позву аб парушэньні сваіх аўтарскіх праў да беларуска-расейскага прадпрыемства «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (МТС). Па дадзеных Вярхоўнага суду, «іск пададзены аб абароне аўтарскіх правоў, у якім іскавікі патрабуюць абавязаць кампанію МТС апублікаваць у газэтах „СБ. Беларусь сегодня“, „Рэспубліка“, „Зьвязда“, „КП у Беларусі“, „АІФ у Беларусі“, „Беларусы й рынак“ інфармацыю аб парушэньні аўтарскіх правоў у стаўленьні твора „Яйкавадраты“, створанага ў 1992 годзе». Судовае слуханьне пачалося 1 кастрычніка 2007 году. 16 кастрычніка 2007 Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненьні гэтай пазовы.[11] Апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці 3 траўня прызнала несапраўднай рэгістрацыю таварнага знака кампаніі «МТС» з выявай чырвонага яйка.[12]
Кіраўнікі
рэдагаваць- Уладзімер Карповіч (7 верасьня 2005 — 20 верасьня 2020)
- Уладзіслаў Андрэйчанка (з 20 верасьня 2020 году)[13]
Нумары абанэнтаў
рэдагаваць- +375 29 2 xx xx xx
- +375 29 5 xx xx xx
- +375 29 7 xx xx xx
- +375 29 8 xx xx xx
- +375 33 3 xx xx xx
- +375 33 6 xx xx xx
- +375 33 9 xx xx xx
У сувязі з уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі па міграцыі нумароў нумары абанэнтаў могуць прымаць значэньні:
- +375 25 xxx xx xx
- +375 29 xxx xx xx
- +375 33 xxx xx xx
- +375 44 xxx xx xx
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рада дырэктароў // ТАА «Мабільныя тэлесыстэмы», 2021 г. Праверана 20 верасьня 2021 г.
- ^ Салёны сувязі // ТАА «Мабільныя тэлесыстэмы», 2021 г. Праверана 20 верасьня 2021 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. Мы робім усё, каб мабільная сувязь «МТС» была даступнай для шырокіх слаёў насельніцтва // Зьвязда : газэта. — 24 сьнежня 2002. — № 299-300. — ISSN 1990-763x.
- ^ Уладзімер Андрыевіч. Дзве краіны — адна сувязь // Зьвязда. — 29 чэрвеня 2002. — № 315 (24999).
- ^ Трафік «пайшоў» // Зьвязда : газэта. — 14 жніўня 2002. — № 193 (24572). — ISSN 1990-763x.
- ^ Інга Міндалёва. МТС у Беларусі мяняе гаспадара // Зьвязда. — 21 лютага 2003. — № 44-45.
- ^ Вікторыя Целяшук. Плюс «мабілізацыя» ўсёй краіны // Зьвязда. — 7 траўня 2004. — № 112-113.
- ^ https://web.archive.org/web/20070928082100/http://www.mts.by/news/d0c36e6e3b25fd01.html
- ^ https://web.archive.org/web/20070930160133/http://naviny.by/rubrics/mobile/2007/07/05/ic_articles_127_151747/
- ^ Надзея Нікалаева. Агульная працягласьць размоваў абанэнтаў МТС — 370 тысячаў гадоў // Зьвязда : газэта. — 4 ліпеня 2013. — № 121 (27486). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Марат Гаравы (16 кастрычніка 2007) Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня пазоў аб абароне аўтарскага права Алеся Разанава і Віктара Маркаўца Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 9 жніўня 2011 г.
- ^ Рэгістрацыя таварнага знака МТС прызнаная ў Беларусі несапраўднай (рас.)
- ^ Новыя прызначэньні ў дыпкорпусе, мясцовай вэртыкалі і міністэрствах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 верасьня 2021 г. Праверана 20 верасьня 2021 г.