Маас

рака ў Заходняй Эўропе, прытока Райну

Маас (па-нідэрляндзку: Maas, таксама Мёз; па-француску: Meuse, па-валёнску: Mouze‎, па-лацінску: Mosa) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 925 км, плошча басэйну — 36 тыс. км².

Рака
Маас, Мёз

Meuse, Maas
Маас ля Маастрыхту
Маас ля Маастрыхту
Агульныя зьвесткі
Выток плято Лянгр (па-француску: plateau Langres), Францыя
Вусьце Паўночнае мора
Вышыня вусьця 409 м
Краіны басэйну Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды
Вобласьці Верхняя Марна, Вагезы, Мёз, Ардэны, Намюр (правінцыя), Льеж, Лімбург, Лімбург, Паўночны Брабант і Гельдэрлянд
Даўжыня 925 км
Сярэднегадавы сьцёк 230 м³/с
Плошча басэйну 36 тыс. км²

Асноўныя зьвесткі

рэдагаваць
 
Даліна ракі Маас ля места Дынан (Бэльгія)

Рака суднаходная да вярхоўеў, злучаная каналамі з такімі рэкамі, як Шэльда, Сэна, Райн ды іншыя. Вышэй за места Сэдан рака шлюзаваная. У ніжнім цячэньні ўзровень вады ў рацэ на значнае працягласьці разьмешчаны вышэй за раўніны паабапал Маасу, таму для прадухіленьня навадненьня рэчышча абмежаванае грэблямі. Сілкаваньне ракі пераважна дажджавое, а таксама сьнегавое. З гэтым зьвязана тое, што ў засушлівыя рокі ўзровень Маасу значна паніжаецца, што робіць суднаходзтва па рацэ праблематычным.

На Маасе разьмешчаныя месты Вэрдэн, Сэдан (Францыя), Намюр, Льеж (Бэльгія), Маастрыхт, Гэртагенбосх (Нідэрлянды).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маассховішча мультымэдыйных матэрыялаў