Лімбург (Нідэрлянды)
Лі́мбург (па-нідэрляндзку: Limburg) — самая паўднёвая з 12 правінцыяў Нідэрляндаў. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны і мяжуе з Гельдэрляндам на поўначы, Нямеччынай на ўсходзе, Бэльгіяй на поўдні і захадзе, ды з Паўночным Брабантам на захадзе. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі зьяўляецца места Маастрыхт.
Лімбург | |
Limburg | |
Сьцяг | |
Гімн | In 't Bronsgroen Eikenhout |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Нідэрлянды |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Маастрыхт |
Дата ўтварэньня | 1867 |
Губэрнатар | Тэа Бовэнс[1] |
Насельніцтва (2017) | 1 116 256 (7-е месца) |
Шчыльнасьць | 519 чал./км² |
Канфэсійны склад | каталікі (78 %) пратэстанты (2%) |
Плошча | агулам 2209,22 км² суша 2150,87 км² вада 58,35 км² км² (11-е месца) |
Месцазнаходжаньне Лімбургу | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | NL-LI |
Код аўтам. нумароў | P |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча тэрыторыі — 2 209,22 км² (11-е месца). У правінцыі месьціцца найвышэйшы пункт краіны — гара Вальсэрбэрг (322 м), якая знаходзіцца на нідэрляндзка-бэльгійска-нямецкім памежжы. Увогуле ляндшафт поўдня правінцыі значна адрозьніваецца ад астатняй тэрыторыі краіны, бо тут шмат пагоркаў і ўзвышшаў. Найвялікшая рака — Маас, якая працякае па тэрыторыі ўсёй правінцыі з поўдня на поўнач. Мясцовы нізінны ляндшафт у значнае ступені сфармаваны наносамі гэтае ракі.
На 2017 год найбуйнейшымі камунамі правінцыі зьяўляюцца: Маастрыхт (121 773 жыхары), Вэнлё (101 155 жыхароў), Сытард-Гелеэн (92 758 жыхароў), і Гээрлен (86 766 жыхароў).
Клімат
рэдагавацьКлімат Лімбургу, як і астатніх правінцыяў Нідэрляндаў, належыць да лагоднага марскога тыпу з рэгулярнымі залівамі на працягу ўсяго году. Аднак праз тое, што правінцыя ня мае вялікіх вадаёмаў і адносна значна аддалёная ад мора, надвор’е часам мае кантынэнтальныя рысы: ледзь цяплейшае за іншыя рэгіёны краіны лета і ледзь халаднейшая зіма. Прыкметна тое, што вясна прыходзіць у Лімбург раней за паўночныя правінцыі Нідэрляндаў.
Мовы
рэдагавацьПравінцыя мае сваю мову — лімбурскую (па-нідэрляндзку: Limburgs), якая з 1997 году зьяўляецца афіцыйнай рэгіянальнай мовай Эўразьвязу, і таму атрымала права на ахову паводле Главы 2 Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў. Аднак лімбурская мова не прызнаная нідэрляндзкім, бэльгійскім і нямецкім урадамі на афіцыйным узроўні.
На гэтай мове размаўляе прыкладна 1,6 млн чалавек у бэльгійскім і нідэрляндзкім Лімбургу, а таксама ў Нямеччыне. Існуе шмат дыялектаў у лімбурскай мове, амаль кожная вёска ці мястэчка мае свае асаблівыя рысы.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Лімбург — адзіная правінцыя, якую ўзначальвае не каралеўскі камісар, а губэрнатар