Паўночны Брабант
Паўночны Браба́нт (па-нідэрляндзку: Noord-Brabant) — правінцыя на поўдні Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар — Гэртагенбос, найбуйнейшы горад — Эйндговэн. Буйнымі гарадамі зьяўляюцца таксама Тыльбург і Брэда. Насельніцтва 2 523 492 чалавекі (3-е месца сярод правінцыяў; па стане на 2017 год).
Паўночны Брабант | |
Noord-Brabant | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Гертагенбас[d] |
Найбольшы горад | Эйндговэн |
Дата ўтварэньня | 1815 |
Каралеўскі камісар | Вім ван дэ Донк |
Насельніцтва (2017) | 2523492 (3-е месца) |
Шчыльнасьць | 513 чал./км² |
Канфэсійны склад | каталікі (49,6%) пратэстанты (5%) мусульмане (4%) |
Плошча | 5081,76 км² (3-е месца) |
Месцазнаходжаньне Паўночнага Браманта | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | NL-NB |
Код аўтам. нумароў | N |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча тэрыторыі 5081,76 км² (3-е месца).
Гісторыя
рэдагавацьПаўночны Брабант разьмешчаны на тэрыторыі старажытнай мясцовасьці Таксандрыі. З XI стагодзьдзя ўваходзіў у склад Герцагства Брабант, большая частка якога цяпер знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Бэльгіі. Культурны й эканамічны росквіт герцагства прыйшоўся на XIV-XV стагодзьдзі, але ў XVI-XVII стагодзьдзях яно стала арэнай шматлікіх войнаў і зьмяніла шэраг уладальнікаў. У 1648 годзе, паводле Вэстфальскага міру Брабант быў падзелены: паўднёвая яго частка засталася за Габсбургамі, а паўночная адышла да незалежных Нідэрляндаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПаўночны Брабант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (нід.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ archINFORM (ням.) — 1994.