Вэрдэ́н (па-француску: Verdun) — горад на поўначы Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Мёз у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Лятарынгія). Насельніцтва складае 17 923 чалавек (2013).

Вэрдэн
франц. Verdun
Герб Вэрдэну


Краіна: Францыя
Рэгіён: Гранд-Эст
Дэпартамэнт: Мёз
Плошча:
  • 31,03 км²[1]
Вышыня: 262 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 55100
Геаграфічныя каардынаты: 49°9′35″ пн. ш. 5°22′58″ у. д. / 49.15972° пн. ш. 5.38278° у. д. / 49.15972; 5.38278Каардынаты: 49°9′35″ пн. ш. 5°22′58″ у. д. / 49.15972° пн. ш. 5.38278° у. д. / 49.15972; 5.38278
Вэрдэн на мапе Францыі
Вэрдэн
Вэрдэн
Вэрдэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.verdun.fr

Геаграфія

рэдагаваць

Горад разьмешчаны на рацэ Мёз. Плошча крыху большая за 31 км². Зь іншымі гарадамі зьвязаны чыгуначным транспартам і аўтадарогамі. Цягнікі прыбываюць на станцыю Вэрдэн.

Гісторыя

рэдагаваць

У 843 годзе Вэрдэн зьявіўся месцам падпісаньня Вэрдэнскай дамовы, якая пазначыла падзел Франскай імпэрыі Карла Вялікага й які даў пачатак Францыі, Нямеччыне й Італіі. Горад зьяўляўся арэнай грандыёзнай бітвы Першай сусьветнай вайны паміж нямецкай і францускай арміямі ў сярэдзіне 1916 году й быў у выніку моцна разбураны.

6 лютага 1921 году маршалак Юзэф Пілсудзкі надаў гораду ордэн Віртуці Мілітары[3]. Горад быў таксама ўзнагароджаны эстонскім ордэнам Свабоды[4].

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut national de l'information géographique et forestière.
  2. ^ Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.
  3. ^ J. Piłsudski Pisma zbiorowe t. V, Instytut Józefa Piłsudskiego, Warszawa 1937 str. 189  (пол.)
  4. ^ THE CROSS OF LIBERTY AND THE MONUMENT TO THE WAR OF INDEPENDENCE IN TALLINN (анг.)

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць