Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР

(Перанакіравана з «МДБ СССР»)

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́сьпекі СССР (КГБ СССР[1]; рас. Комитет государственной безопасности СССР) — адна з назваў дзяржаўнага органа, які выконваў задачы абароны рэжыму СССР ад унутраных і вонкавых ворагаў.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР
служба бясьпекі, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі
Дата заснаваньня / стварэньня12 сакавіка 1954 Рэдагаваць
Імяꠇꠦꠎꠤꠛꠤ Рэдагаваць
Назва арыгінальнай мовайКомитет Государственной Безопасности Рэдагаваць
Кароткая назваКГБ СССР Рэдагаваць
Сфэра дзейнасьціконтрразведка Рэдагаваць
Пасада кіраўніка арганізацыістаршыня КДБ СССР Рэдагаваць
КраінаСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Рэдагаваць
Выканаўчы органСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Рэдагаваць
Належыць да юрысдыкцыіСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Рэдагаваць
Матчыная арганізацыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Рэдагаваць
Месца штаб-кватэрыLubyanka Building, Масква, Лубянская плошча Рэдагаваць
ПапярэднікМіністэрства дзяржаўнай бясьпекі СССР Рэдагаваць
Заменены наФэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць
ЗамяніўНКВД Рэдагаваць
Дата спыненьня існаваньня3 сьнежня 1991 Рэдагаваць

Быў адной з самых магутных дзяржаўных структур у СССР. Паводле Статуту кіраўніцтва камітэтам ажыцьцяўлялася Палітычным бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (вышэйшым органам партыі) без нагляду з боку савецкага ўраду насуперак Канстытуцыі СССР[2].

Сымбаль КГБ СССР
Сымбаль КГБ рэжыму Лукашэнкі

У звычайным жыцьці людзі звалі проста «Камітэт». З аднаго боку, КГБ асацыявалася зь імёнамі выведнікаў, а зь іншага — з начнымі ператрусамі, павальнымі арыштамі і лягерамі для палітвязьняў. Так, адзін з найболей прыкметных лідэраў праваабарончага руху ў СССР акадэмік Андрэй Сахараў, які неаднаразова заяўляў аб дачыненьні гэтага ведамства да палітычных забойстваў і бандыцкіх нападаў на іншадумцаў і ў пачатку 1980-х правёў некалькі гадоў у ссылцы пад пільным наглядам КГБ, меў досыць высокае меркаваньне пра шарагоўцаў Камітэта. Па меркаваньні Сахарава, КГБ быў найменш карумпаванай установай сярод саюзных ведамстваў у пэрыяд брэжнеўскага застою.

Гісторыя

рэдагаваць

Назоў арганізацыі неаднаразова зьмяняўся.

20 сьнежня 1917 пастановай Саўнаркаму для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у Савецкай Расеі была ўтвораная Ўсерасейская надзвычайная камісія (ВЧК). Першы старшыня: Фэлікс Дзяржынскі. Агульнапрыняты назоў супрацоўнікаў ВЧК — чэкісты.

6 лютага 1922 ВЦВК прыняў пастанову аб скасаваньні ВЧК і ўтварэньні Дзяржаўнага палітычнага кіраваньня (ДПК) пры НКУС РСФСР.

2 лістапада 1923 прэзыдыюм ЦВК СССР стварыў Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае кіраваньне (АДПК) пры СНК СССР.

10 ліпеня 1934 ў адпаведнасьці з пастановай ЦВК СССР органы дзяржаўнай бясьпекі ўвайшлі ў Народны камісарыят унутраных справаў (НКУС) СССР.

3 лютага 1941 НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Наркамат дзяржаўнай бясьпекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі аб’яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бясьпекі СССР.

15 сакавіка 1946 НКДБ быў пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі (МДБ).

7 сакавіка 1953 было прынятае рашэньне пра аб’яднаньне Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ў адзінае МУС СССР.

13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі пры Радзе Міністраў СССР (з 1978 — КГБ СССР).

Паводле савецкага перабежніка Станіслава Леўчанкі (нар. 28 ліпеня 1941), на 1979 год Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР налічваў 250 000 штатных супрацоўнікаў. Яшчэ звыш 750 000 таемных даносчыкаў супрацоўнічалі з КГБ унутры Савецкага Саюзу[3].

6 траўня 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КГБ СССР Уладзімер Гаплікаў падпісалі пратакол аб стварэньні ў адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бясьпекі РСФСР (КГБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.

26 лістапада 1991 прэзыдэнт РСФСР Б. М. Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэньні КГБ РСФСР у Агенцтва Фэдэральнай бясьпекі РСФСР (АФБ РСФСР).

28 лістапада 1991 прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяваньні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бясьпекі (МСБ)».

3 сьнежня 1991 прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бясьпекі». На падставе Закону КГБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бясьпекі (МСБ) і Цэнтральная служба выведкі СССР.

19 сьнежня 1991 прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.

14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзыдэнта РСФСР «Аб утварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР».

Аб далейшай гісторыі спэцслужбаў-пераемнікаў КГБ глядзіце артыкул Фэдэральная служба бясьпекі.

Старшыні

рэдагаваць
  1. Іван Сяроў (13 сакавіка 1954 — 8 сьнежня 1958), генэрал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генэрал войска;
  2. Аляксандар Шалепін (25 сьнежня 1958 — 13 лістапада 1961);
  3. Уладзімер Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 траўня 1967), з 9 сьнежня 1963 году — генэрал-палкоўнік;
  4. Юрый Андропаў (18 траўня 1967 — 26 траўня 1982), з 17 сьнежня 1973 году — генэрал-палкоўнік, з 10 верасьня 1976 году — генэрал войска;
  5. Віталій Федарчук (26 траўня — 17 сьнежня 1982), генэрал-палкоўнік;
  6. Віктар Чэбрыкаў (17 сьнежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генэрал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 году — генэрал войска;
  7. Уладзімер Гаплікаў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генэрал войска;
  8. Вадзім Бакацін (23 жніўня — 22 кастрычніка 1991), генэрал-лейтэнант.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Складальнікі А.І.Какурын, Н.У.Пятроў Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-МУС-КГБ, 1917—1991: Даведнік = Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-МВД-КГБ, 1917—1991: Справ.. — Масква: Міжнародны фонд «Дэмакратыя», 2003. — ISBN 5856461096

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць