Андрэй Сахараў

савецкі ядзерны фізык, нобэлеўскі ляўрэат

Андрэй Дзьмітрыевіч Сахараў (па-расейску: Андрей Дмитриевич Сахаров; 21 траўня 1921, Масква — 14 сьнежня 1989, тамсама) — савецкі фізык, дысыдэнт і праваабаронца.

Андрэй Сахараў
Андрей Сахаров
Род дзейнасьці фізыка, палітыка
Дата нараджэньня 21 траўня 1921(1921-05-21)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Масква, СССР
Дата сьмерці 14 сьнежня 1989(1989-12-14)[4][3][5][…] (68 гадоў)
Месца сьмерці Масква, СССР
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, праваабаронец, ядзерны фізык, палітык
Навуковая сфэра фізыка[6]
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША[7], Расейская акадэмія навук, Акадэмія навук СССР[d], Француская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][7]
Бацька Dmitri Ivanovich Sakharov[d]
Маці Yekaterina Sakharova[d]
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы» мэдаль «За асваеньне цалінных земляў» мэдаль «У памяць 800-рочча Масквы»
Сталінская прэмія 1-й ступені
Вялікі крыж ордэна Крыжа Віціса ордэн Крыжа Пагоні
Ленінская прэмія Сталінская прэмія Нобэлеўская прэмія міру Фрыт Орд[d] (1980) Гуманіст году[d] (1980) мэдаль Эліята Крэсана[d] (1985) Акадэмічны мэдаль[d] (1989) прэмія Гайнца Р. Пагельса ў галіне правоў чалавека[d] (1979) прэмія Чына дэль Дука[d] (1974) прэмія Томала[d] (1984) прэмія Леа Сыларда[d] (1983) прэмія міру Альбэрта Айнштайна[d] (1988) ганаровы доктар Агайскага штатнага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Гронінгенскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме[d] сябра Амэрыканскага фізычнага таварыства[d] ганаровы доктар Унівэрсытэту Кэё[d] ганаровы доктар Атаўскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўнівэрсытэту[d] (1985) Q126373749? (26 верасьня 1989)
Сайт sakharov.space

Біяграфія

рэдагаваць

Сахараў нарадзіўся ў сям’і настаўніка фізыкі. У 1938 г. з адзнакай скончыў школу і паступіў на фізычны факультэт МДУ, які скончыў на выдатна ў эвакуацыі ў Ашгабадзе ў 1942 г.

У верасьні 1942 г. Сахараў быў накіраваны на ваенны завод на Волзе, дзе працаваў інжэнэрам. Пасьля некалькіх пасьпяховых публікацыяў Сахараў у 1945 быў залічаны ў Фізычны інстытут Акадэміі Навукаў СССР.

У 1948 г. Сахараў быў уключаны ў навукова-дасьледчую групу па распрацоўцы тэрмаядзернае зброі, дзе цягам наступных гадоў працаваў над звышсакрэтнымі савецкімі абарончымі праектамі. У 1950 г. разам з акадэмікам І. Е. Тамам Сахараў распрацаваў ідэю магнітнага тэрмаядзернага рэактару, які лёг у аснову кіраванага тэрмаядзернага сынтэзу. У 1953 г. СССР пасьпяхова выпрабаваў першую вадародную бомбу. Сахараў стаў акадэмікам, тройчы Героям сацыялістычнае працы (1953, 1956, 1962), ляўрэатам Сталінскае (1953) і Ленінскае (1956) прэміяў.

У 1953—1968 гг. грамадзка-палітычныя погляды Сахарава моцна зьмяніліся. Займаючыся праблемамі ўплыву радыяцыі на спадчыннасьць, Сахараў стаў адным з ініцыятараў Дамовы аб забароне ядзерных выпрабаваньняў у трох асяродзьдзях. У 1964 і 1965 ён выступаў супраць магутнага Т. Д. Лысенкі, які не даваў разьвівацца навукам, у прыватнасьці генэтыцы. У 1966 г. Сахараў падпісаўся ў калектыўным лісьце 23 зьезду КПСС супраць адраджэньня культу Ёсіфа Сталіна, зьвяртаўся да ўладаў з пратэстамі супраць перасьледу іншадумцаў, патрабаваў адмены сьмяротнага пакараньня, рэабілітацыі дэпартаваных народаў.

У 1968 г. Сахараў быў адхілены ад сакрэтнае працы за публікацыю крытычнага артыкулу. У 1969 г. амаль усе свае ашчаджэньні ён ахвяраваў на будаўніцтва анкалягічнае лячэбніцы і ў Чырвоны Крыж. У 1974 г. на атрыманую міжнародную прэмію Сахараў заснаваў фонд дапамогі дзецям палітзьняволеных. Ён бараніў правы чалавека, нягледзячы на папярэджаньні і пагрозы ўладаў. Адкрыты ціск на яго пачаўся ў 1973 годзе.

У 1975 г. Сахараў атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. У 1979, калі савецкія войскі ўвайшлі ў Аўганістан, Сахараў тройчы выступаў з крытыкай інтэрвэнцыі, і заклікаў савецкіх кіраўнікоў вярнуць войскі на радзіму.

22 студзеня 1980 г. ён быў арыштаваны і сасланы з жонкай у горад Горкі, дзе быў памешчаны пад хатні арышт. Сахараў тройчы (у 1981, 1984 і 1985) абвяшчаў галадоўку, якая заканчвалася гвалтоўным кармленьнем у шпіталі.

У ссылцы Сахараў напісаў адну зь яго асноўных грамадзкіх працаў — «Небясьпека тэрмаядзернае вайны», дзе ён прапанаваў канкрэтныя крокі агульнага раззбраеньня.

Пасьля прыходу да ўлады Міхаіла Гарбачова ў 1985 Сахараў быў вернуты ў Маскву. У 1989 ён быў абраны народным дэпутатам СССР і актыўна выступіў супраць дыктатуры КПСС, за ідэалягічны плюралізм, рынкавую эканоміку, пры гэтым працягваючы заставацца барацьбітам за маральнасьць у палітыцы. Сусьветна вядомы навуковец, сябра шматлікіх навуковых аб’яднаньняў розных краінаў сьвету, Сахараў быў абраны ў склад камісіі па выпрацоўцы новае дэмакратычнае канстытуцыі і пасьпеў выказаць сваё бачаньне дзяржаўнага і эканамічнага ладу краіны.

Андрэй Сахараў памёр напрыканцы 1989 году ад інфаркту. Яго здароўе было падарванае яшчэ з часоў ссылкі ў Горкім.

Эўрапарлямэнт з 1985 г. прысуджае Прэмію імя Сахарава людзям і арганізацыям, якія займаюцца абаронай правоў чалавека. Імём Андрэя Сахарава названыя плошчы ў Ерэване, Нюрнбэргу і Львове. У 2006 годзе яе атрымаў беларус, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.

  1. ^ Сахаров Андрей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 13.
  2. ^ Cochran T. B., Norris R. S. Andrey Dmitriyevich Sakharov // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Andrei Dmitrijewitsch Sacharow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Cochran T. B., Norris R. S. Andrey Sakharov // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. ^ Andrej Sakharov // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  6. ^ Sakharov, Andreĭ, 1921-1989 // нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  7. ^ а б NNDB (анг.) — 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць