Ліснае
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Лі́снае[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Убарці, за 9 км на паўднёвы захад ад Буйнавічаў, за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Ліснае ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.
Ліснае | |
трансьліт. Lisnaje | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Буйнавіцкі |
Вышыня: | 133 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 13 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228804036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°49′31″ пн. ш. 28°26′49″ у. д. / 51.82528° пн. ш. 28.44694° у. д.Каардынаты: 51°49′31″ пн. ш. 28°26′49″ у. д. / 51.82528° пн. ш. 28.44694° у. д. |
± Ліснае |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.
У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 14 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 22 двары, каля 140 жыхароў; 1917 год — 30 двароў, 187 жыхароў; 1941 год — 45 двароў, 167 жыхароў; 1998 год — 24 двары, 50 жыхароў; 1999 год — 49 жыхароў; 2000 год — 22 двары, 54 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 13 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьКрама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Першамайск».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.