Ліпава (Мядзельскі сельсавет)
Лі́пава[3] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Ліпава | |
трансьліт. Lipava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222397[2] |
СААТА: | 6240831061 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′42.98″ пн. ш. 26°58′1.99″ у. д. / 54.8119389° пн. ш. 26.9672194° у. д.Каардынаты: 54°48′42.98″ пн. ш. 26°58′1.99″ у. д. / 54.8119389° пн. ш. 26.9672194° у. д. |
± Ліпава |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася засьценкам у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Засьценак налічваў 2 двары і 20 жыхароў.
- 1904 год — засьценак налічваў 47 жыхароў.
- 1908 год — у складзе засьценку 6 двароў, 47 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе Ліпава знаходзіліся 12 двароў і 61 жыхар.
- 12 кастрычніка 1940 году Ліпава ўвайшло ў склад Лук’янавіцкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Тут знаходзіліся 11 двароў і 43 жыхары.
- верасень 1943 году — падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (11 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 2 жыхары[1]
- 1999 год — 7 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 5 двароў, 9 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
- ^ Липово - список улиц. Телефонный код 8-01797 Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.