Ліда (хакейны клюб)

беларускі хакейны клюб

«Ліда» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Ліда
Заснаваны 2011
Адкуль Ліда, Беларусь
Пляцоўка Лідзкі лядовы палац
Зьмяшчальнасьць: 1000
Фарм-клюб Авіятар
Старшыня кіраваньня Віктар Пішчык
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Ідэя стварэньня клюбу зьявілася пасьля будаўніцтва лядовага палацу, які быў пабудаваны да Дажынак[1]. Афіцыйнай датай нараджэньня каманды ёсьць 15 красавіка 2011 году, калі клюб быў зарэгістраваны. Камплектаваньне каманды пераважна адбывалася рэзэрвовымі гульцамі гарадзенскага «Нёману»[1][2]. Першы кіраўнік «Ліды» Аляксандар Крыскін адзначаў, што высокіх задачаў у клюба няма[3]. Першым галоўным трэнэрам быў прызначаны Эдуард Валівулін. Дэбютны матч прыпаў на Кубак Беларусі, дзе «Ліда» на хатняй коўзанцы атрымала паразу ад жлобінскага «Мэталюргу» зь лікам 1:3. У чэмпіянаце лідчане фінішавалі на 6 месцы, дзякуючы чаму прасунуліся ў чвэрцьфінал, дзе саступілі «Гомлю».

 
Лядовы палац у Лідзе.

У міжсэзоньні «рыцары» страцілі лідэраў. Гэтак капітан і абаронца каманды Раман Сальнікаў далучыўся да «Шахцёру»[4], найлепшы бамбардзір Мікіта Рэмезаў апрануў швэдар «Мэталюргу»[5]. Сам трэнэр Валувілун далучыўся да трэнэрскага штабу «Нёману», а галоўным трэнэрам «Ліды» стаў памочнік Вулівуліна ў папярэднім сэзоне Ўладзімер Дзееў[6]. Тым ня менш, у наступным сэзоне Экстралігі «Ліда» зноў была шостай, і зноўку саступіла ў чвэрцьфінале, гэтым разам «Нёману». Зьявіліся паведамленьні аб фінансавых цяжкасьцях клюбу[7]. Пасьля сэзону з клюбу як і летась сышоў найлепшы бамбардзір, каторым гэтым разам быў Кірыл Нікулін[8]. А таксама пакінуў клюб асноўны брамнік Сяргей Рагоўскі[9]. Такія страты не заміналі клюбу, і «рыцары» чарговы раз прабіліся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінальных супрацьстаньні саступілі «Юнацтву». Найлепшы бамбардзір Дзяніс Кірпічонак пасьля сэзону далучыўся да «Хіміку»-СКА, але праз сэзон вярнуўся да каманды. А Аляксандар Караткевіч напачатку 2015 году пачаў абараняць колеры «Нёману». Клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф у 2015 годзе, але ў сэзоне 2015—2016 гадоў зноў браў удзел у чвэрцьфінале, дзе саступіў «Шахцёру». «Рыцары» паўтаралі вынікі ў наступных двух сэзонах, двойчы ў чвэрцьфіналах саступіўшы «Нёману», а праз год «Юнацтву». У жніўні 2017 году колеры «Ліды» ў афіцыйным матчы ўпершыню абараняў мясцовы выхаванец Уладзіслаў Лянкевіч.

У 2018 годзе кар’еру ў веку 33 гадоў скончыў адзін з найлепшых нападнікаў «Ліды» Андрэй Арлюк[10]. Таксама лідзкая каманда страціла найлепшага бамбардзіра Аляксандра Нікалішына[11] і асноўнага брамніка Леаніда Рубана[12]. Але ўзмацніў дружына колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Філічкін[13]. У тым жа годзе адбылася рэформа Экстралігі, якая была падзеленая на два дывізіёны. «Ліда» апынулася ў наймацнейшая падгрупе з васьмю ўдзельнікамі. Перад пачаткам сэзону Дзьмітры Дудзіка на пасадзе галоўнага трэнэра зьмяніў Павал Мікульчык[14]. Фінішаваўшы недалёка ад жлобінскага «Мэталюргу», «Ліда» ў чвэрцьфінале саступіла «Нёману». Па сканчэньні сэзону «рыцары» гулялі ў пераходных турніры, дзе захавалі сваё месца ў элітным дывізіёне. У наступным сэзоне лідчане замыкнулі турнірную табліцу. У суцяшальным раўндзе каманда таксама была апошняй. У выніку «Ліда» апынулася ў Экстралізе Б, дзе заняла трэці радок. У 2021 годзе беларускае першынство вярнулася да звыкалага фармату. Лідзкі клюб заняў апошняе месца, а ў сэзоне 2022—2023 гадоў быў перадапошнім, абышоўшы «Магілёў».

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
29   Віктар Майсеенка 15.06.2001 42   Артур Малкоў 06.10.1996
Абаронцы
4   Андрэй Шыкуць 30.08.1997 21   Артур Пархомчык 07.05.2004
23   Павал Варано 23.12.2002 24   Канстанцін Сафонаў 22.08.1998
27   Сяргей Мартынаў 07.10.2000 36   Кірыл Тарасевіч 11.05.1991
47   Іван Юхневіч 20.05.2004 74   Раман Салдатаў 07.11.1999
87   Герман Кузьняцоў 12.11.2003   Ігар Вус 03.12.2004
Нападнікі
10   Ігар Сьпяшылаў 25.11.1994 16   Максім Якунін 31.08.2004
17   Максім Карпаў 22.04.2001 19   Уладзімер Ануфрыюк 21.02.2001
22   Раман Бабарыка 05.08.2003 28   Данііл Сабко 24.12.1999
67   Аляксандар Ідзіятулін 01.09.1995 71   Максім Карпаў 11.02.2001
77   Максім Чубукоў 21.03.2000 90   Антон Іванкоўскі 03.11.1999
91   Кірыл Куцыр 10.05.1997
  1. ^ а б Антон Главницкий: ХК "Лида" - это фарм-клуб "Немана". Беларускі хакей.
  2. ^ Эдуард Валиуллин: ХК "Лида" должна быть боеспособным коллективом. Беларускі хакей.
  3. ^ Александр Крыскин: Амбиции у "Лиды" есть, но в разумных пределах. Беларускі хакей.
  4. ^ ОЧБ: Роман Сальников перешел в "Шахтер", Андрей Башко и Павел Черноок могут перейти в клуб КХЛ. Беларускі хакей.
  5. ^ «Лида». Как дела? Беларускі хакей.
  6. ^ АЧБ: Былы трэнер "Нёмана" прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера "Ліды". Беларускі хакей.
  7. ^ ОЧБ: "Лида" испытывает финансовые трудности. Беларускі хакей
  8. ^ ОЧБ: Нападающий "Лиды" перейдет в польский клуб. Беларускі хакей.
  9. ^ ЧБ: Основной голкипер покинул «Лиду». Беларускі хакей.
  10. ^ ЧБ: Лучший бомбардир Экстралиги сезона-2015/16 завершил карьеру в 33 года. Беларускі хакей.
  11. ^ ЧБ: Лучший бомбардир «Лиды» перешёл в «Шахтер». Беларускі хакей.
  12. ^ «БХ»: Основной вратарь «Лиды» продолжит карьеру в клубе-новичке. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Экс-защитник сборной Беларуси перешёл в "Лиду". Беларускі хакей.
  14. ^ ЧБ: «Лида» определилась с главным тренером. Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць