Авіятар Баранавічы

беларускі хакейны клюб

«Авіятар» — беларускі хакейны клюб з Баранавічаў, які выступае ў беларускай Экстралізе. Свае хатнія матчы ладзіць у Баранавіцкім лядовым палацу спорту.

Авіятар
Заснаваны 2018
Адкуль Баранавічы, Беларусь
Пляцоўка Баранавіцкі лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 2100
Дырэктар Аляксей Крывапуст
hcbaranovichi.by

Гісторыя

рэдагаваць

Лядовы палац Баранавічах зьявіўся ў 2009 годзе, але мясцовая каманда ўпершыню ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Беларусі толькі ў сэзоне 2018—2019 гадоў. Пры гэтым на той час Экстраліга падзялялася на дывізіёны А і Б. Баранавіцкі клюб тры сэзоны браў удзел у розыгрышы дывізіёну Б. Пасьля чарговай рэарганізацыі лігі «Авіятар» пачаў спаборнічаць у моладзевым чэмпіянаце краіны. У сэзоне 2024—2025 гадоў клюб дэбютаваў у Экстралізе, якая была пашырыная баранавіцкім клюбам і расейскім «Славуцічам». Пры гэтым перад пачаткам сэзону ў жніўні паведамлялася, што клюб мае пэўныя фінансавыя цяжкасьці[1].

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
33   Павал Шэлесны 27.12.2000 35   Мікіта Ківераў 05.04.2003
  Ільля Сарока 12.08.2002
Абаронцы
8   Савелі Багаслаў 11.09.2003 19   Фёдар Зуеўскі 25.09.2005
49   Кірыл Сінкавец 11.05.2004 55   Якаў Вусовіч 25.11.2002
  Алег Пажыган 10.01.2002   Мікіта Сіроцін 05.08.2001
Нападнікі
7   Уладзіслаў Гарчарук 17.06.2004 10   Павал Развадоўскі 07.08.1989
11   Алег Астроўскі 11.10.2002 12   Яўген Хузееў 02.05.1992
13   Глеб Андрэеў 03.01.1999 15   Вадзім Апанасевіч 13.05.2002
17   Дзяніс Пласьцінін 10.04.2002 28   Уладзіслаў Кавалевіч 06.02.1992
44   Яраслаў Корабаў 06.09.2005 47   Кірыл Нікулін 21.09.1989
89   Ільля Казьянін 25.07.2000 91   Ягор Шклярэўскі 09.01.2002
94   Уладзіслаў Анішчанка 17.01.2006 97   Аляксей Кухараў 18.10.2000

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць