Мікіта Рэмезаў

беларускі хакеіст

Мікі́та Рэ́мезаў (нар. 28 ліпеня 1990 году) — беларускі і расейскі хакеіст, нападнік «Нёману».

Мікіта Рэмезаў
Рост 173 см
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 ліпеня 1990(1990-07-28) (34 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Нёман
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2008 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Рэмезаў паходзіць з Варонежу, дзе пачаў навучацца хакею. Пэўны час хлопцам правёў у Маскве, але ў веку 15 гадоў пераехаў у гарадзенскі «Нёман». Дэбютаваў у складзе гарадзенцаў у сэзоне 2008—2009 гадоў. У той жа сэзон абараняў колеры бабруйскага «Шыньніка» ў чэмпіянаце Беларусі. Пасьля два гады ў «Нёмане» далучыўся да «Ліды», дзе стаў адным з найлепшым бамбардзірам рэгулярнага сэзону. У міжсэзоньне хакеіст атрымаў прапановы ад салігорскага «Шахцёра» і жлобінскага «Мэталюрга»[1], абраўшы апошні з памянёных клюбаў[2]. У Жлобіне спартовец правёў толькі сэзон, пасьля чаго сышоў з клюбу, які ў той час меў фінансавыя цяжкасьці[3]. Наступныя два гады гуляў у расейскай Вышэйшай хакейнай лізе, зьмяніўшы чатыры клюбы. Улетку 2016 году вярнуўся ў «Нёман», зь якім двойчы запар стаў чэмпіёнам краіны. Паводле вынікаў рэгулярнага сэзону 2019—2020 гадоў Рэмезаў быў улучаны ў сымбалічную зборную Экстралігі А. Пасьля сэзон згуляў у складзе «Шахцёра», але адразу вярнуўся ў Горадню. У сэзоне 2022—2023 гадоў быў абраны найлепшым хакеістам сэзону[4].

Міжнародная

рэдагаваць

У 2018 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, закінуўшы шайбу ў браму зборнай Швайцарыі. Перад чэмпіянатам сьвету атрымаў пашкоджаньне, прапусьціўшы першынство.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Нёман»:

  • Чэмпіён Беларусі: 2017, 2018

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць