Ляхавічы (Мядзельскі раён)
Ля́хавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Ляхавічы ўваходзяць у склад Слабадзкога сельсавету.
Ляхавічы | |
трансьліт. Liachavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Слабадзкі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222390 |
СААТА: | 6240850036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′17″ пн. ш. 27°2′53″ у. д. / 54.88806° пн. ш. 27.04806° у. д.Каардынаты: 54°53′17″ пн. ш. 27°2′53″ у. д. / 54.88806° пн. ш. 27.04806° у. д. |
± Ляхавічы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1847 год — зьяўляліся маёнткам Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнем Садоўскіх.
- 1904 год — на месцы вёскі існавалі 2 фальваркі Мядзельскай воласьці Вялейскага павету. Першы фальварак зьяўляўся ўладаньнем Граніцкага і налічваў 8 жыхароў, а другі быў уладаньнем Бутковічаў, Калінскіх, Вайцахоўскага і іншых, налічваў 38 жыхароў.
- 1921 год — засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Засьценак налічваў 8 двароў і 46 жыхароў.
- 1931 — 10 двароў і 54 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Мікасецкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 19 двароў, 89 жыхароў.
- 1948 год — у вёсках Ляхавічы і Вусаўшчына створаны калгас імя Фрунзэ.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад Старагабскага сельсавету.
- Таксама ў 1954 годзе вёска ўвайшла ў склад калгасу «Шлях Ільіча» з цэнтрам у вёсцы Зані.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Старагабскага сельсавету ў Слабадзкі сельсавет[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1960 год — 40 жыхароў; 1 студзеня 1997 году — 6 двароў і 7 жыхароў; 1999 год — 7 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 2010 год — 3 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 345
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 41
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Lachowicze, folwark, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 55