Зані

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

За́ні[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Зані
трансьліт. Zani
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Слабадзкі
Насельніцтва: 59 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222393
СААТА: 6240845028
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°53′12″ пн. ш. 27°5′21″ у. д. / 54.88667° пн. ш. 27.08917° у. д. / 54.88667; 27.08917Каардынаты: 54°53′12″ пн. ш. 27°5′21″ у. д. / 54.88667° пн. ш. 27.08917° у. д. / 54.88667; 27.08917
Зані на мапе Беларусі ±
Зані
Зані
Зані
Зані
Зані
Зані

Гісторыя

рэдагаваць

Падчас знаходжаньня беларускіх земляў у складзе Расейскай імпэрыі вёска ўваходзіла ў склад Вілейскага павету Віленскай губэрні.

Пад час Першай сусьветнай вайны лінія фронту праходзіла за 25 км на захад ад вёскі, каля паўночна-заходняга краю возера Нарач. З 1 студзеня 1919 году — у складзе БССР.

З 7 лістапада 1920 году вёска была ўключана ў склад гміны Мядзел новаўтворанага Дунілавіцкага павету пад Кіраўніцтвам прыфрантавых і этапных тэрыторый[2]. З 19 лютага 1921 году ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага павету Віленскае ваяводзтва Польскай Рэспублікі. З 1926 па 1939 гады — у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У верасьні 1939 году занятая савецкімі войскамі ў выніку Паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну. З 12 лістапада 1939 году, пасьля прыняцьця на пазачарговай III сэсіі Вярхоўнага Савету БССР Закону БССР «Аб уключэньнi Заходняй Беларусi ў склад СССР i ўзьяднаньнi яе з БССР», у складзе БССР (з 4 сьнежня 1939 году ў Вялейскай вобласьці). З 15 студзеня 1940 году ў сувязі са скасаваньнем Пастаўскага павету — у складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Мядзельскага раёну Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году — Менскай вобласьці.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1921 год — 179 жыхароў, 38 двароў[4]
  • 1960 год — 208 жыхароў, 42 двары
  • 1997 год — 175 жыхароў, 64 двары
  • 2009 год — 59 чалавек[5]
  • Ігар Жук (1957—2017) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі