Лясковічы

вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Ляско́вічы[2] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Лясковічы ўваходзяць у склад Дзьмітравіцкага сельсавету.

Лясковічы
трансьліт. Liaskovičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Сельсавет: Дзьмітравіцкі
Вышыня: 174[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 105 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223313
СААТА: 6204820036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°55′47″ пн. ш. 29°6′52″ у. д. / 53.92972° пн. ш. 29.11444° у. д. / 53.92972; 29.11444Каардынаты: 53°55′47″ пн. ш. 29°6′52″ у. д. / 53.92972° пн. ш. 29.11444° у. д. / 53.92972; 29.11444
Лясковічы на мапе Беларусі ±
Лясковічы
Лясковічы
Лясковічы
Лясковічы
Лясковічы
Лясковічы

Гісторыя рэдагаваць

Вядома з XVIII стагодзьдзя. У 1795 годзе сяло ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1800 годзе 301 жыхар, 41 двор. Паводле інвэнтароў 1845 году ва ўласнасьці графіні Ваньковіч. У 1885 годзе ўваходзіла ў склад Пагосцкай воласьці, адчынілася перасоўная школа граматы. У 1897 цэнтар Лясковіцкага сельскага таварыства, налічвалася 60 двароў, 478 жыхароў, мелася царква на могілках, заезны дом. Непадалёк ад вёскі знаходзілася сядзіба пры рацэ Фажэнка. Ад 6 кастрычніка 1919 году да 10 жніўня 1920 году ўваходзіла ў склад Магілёўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, потым — у склад Ігуменскага павету БССР. У 1920 годзе адчыненая чатырохадовая школа. Ад 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад Дзьмітравіцкага сельсавету Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. У 1926 годзе налічвалася 128 двароў, 747 жыхароў. У 1930 годзе створаны калгас «Пралетарскі». Ад 20 лютага 1938 у складзе Магілёўскай вобласьці. Ад 20 верасьня 1944 году ў складзе Менскай вобласьці[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1960 год — 573 жыхары
  • 1999 год — 178 жыхароў  
  • 2003 год — 61 жыхар
  • 2008 год — 140 жыхароў, 69 двароў
  • 2010 год — 105 жыхароў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Лесовичи (Березинский район) — Фото Планета (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 98
  3. ^ Лясковічы. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 287