Люк Канін
Люк Канін (па-ангельску: Luke Kunin; нар. 4 сьнежня 1997 году) — амэрыканскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Сан-Хасэ Шаркс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2016 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Мінэсота Ўайлд» у першым раўндзе пад агульным 15-м нумарам.
Люк Канін | ||
---|---|---|
Рост | 183 см[1] | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік, нападнік | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 4 сьнежня 1997[1] (27 гадоў) | |
Месца нараджэньня |
| |
Клюб | Сан-Хасэ Шаркс | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 15, 2016 Мінэсота Ўайлд | |
Гульнявая кар’ера | 2017 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПраходзіў падтрыхтоўку праз адмысловую праграму разьвіцьця маладых хакеістаў ЗША. Гулец датэрмінова скончыў сярэднюю школу, каб пачаць гуляць у студэнцкі хакей, абараняючы колеры хакейнай каамнды Вісконсінскага ўнівэрсытэту ў Мэдысане. Быў капітанам каманды, а таксама быў капітанам зборнай ЗША на юніёрскім чэмпіянаце сьвету. Пасьля двух гадоў у Вісконсіне Кунін падпісаў кантракт зь «Мінэсотай Ўайлд», у складзе якой згуляў сэзон 2017—2018 гадоў, таксама гуляючы ў фарм-клюбе «Аёва Ўайлд» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Праз траўму пярэдняга крыжападобнага вязу датэрмінова прапусьціў астатнюю частку чэмпіянату. Перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў акрыяў і большую частку году правёў у НХЛ. Гулец замацаваўся ў складзе, сфармаваўшы тройцу з Джорданам Грынўэем і Юэлем Эрыксанам Экам. Пасьля быў абменены ў «Нэшвіл Прэдатарз»[2]. Улетку 2022 году таксама праз абмен далучыўся да «Сан-Хасэ Шаркс»[3].