Нападнік (хакей)

амплюа ў хакеі з шайбай

Напа́днік у хакеі — атакуючы гулец, асноўнай задачай якога на пляцоўцы зьяўляецца забіваньне галоў і перадача пасаў партнэрам. Звычайна нападнікі трымаюцца трох розных шляхоў, вядомых таксама як «траціны», але не абавязкова. Прытрымліваньне шляху дапамагае ўтварыць тыповую атакуючую стратэгію, вядомую як трыкутнік. Адзін нападнік авалодвае шайбай, пасьля чаго ўсе ўтраёх, перапасоўваючыся, «разгойдваюць» брамніка (прымушаюць яго рухацца з аднаго краю брамы да другога). Такім чынам атрымліваецца магчымасьць знайсьці прарэху ў абароне брамы. Нападнікі могуць зрабіць пас і абаронцы на сіняй лініі, каб расьцягнуць гульню, зрабіць кідок па браме або перадаць празь яго пас іншаму нападніку. Такім чынам трыкутнік пачынаецца зноўку.

Ролі нападнікаў:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Нападнік (хакей)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Пазыцыі хакеістаў на пляцоўцы
Нападнікі:  
Левы скрайні | Цэнтральны | Правы скрайні
Абаронцы:
Левы абаронца | Правы абаронца
Брамнік:
Брамнік
Магутны нападнік | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнэр | Судзьдзі