Людвік Карэцкі
Людвік Карэцкі (таксама вядомы пад псэўданімам Людамір Карыльскі) (па-польску: Ludwik Korecki, па-летувіску: Liudvikas Koreckis; 1779 ці 1780, Замошша, гміна Відзы, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, па іншай вэрсыі месца нараджэньня — Тыльжа, Прускае каралеўства — 1857, Нантэр, Парыж) — удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, матэматык, астраном, этноляг, інжынэр, вынаходнік.
Людвік Карэцкі Ludwik Korecki (Ludmilew (Ludomir, Ludmiłom) Korylski) | ||||
1779 — 1857 | ||||
Мянушка | Людмілеў (таксама Людамір і Людмілом) Карыльскі | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | ||||
Месца сьмерці | ||||
Род войскаў | артылерыя | |||
Гады службы | 1831 | |||
Бітвы/войны | Паўстаньне 1830—1831 гадоў | |||
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1779 ці 1780 годзе ў, па адной вэрсыі, вёсцы Замошша, Браслаўскага павету, а па іншай у Тыльжы, Прускае каралеўства. З паходжаньня быў жамойтам. З адукацыі — матэматык, некаторы час быў настаўнікам матэматыкі ў Варшаве. У Лістападаўскім паўстаньні ён служыў кананірам у 1-й пазыцыйнай роце пешай артылерыі пад камандаваньнем Рудольфа Бяліцкага, змагаўся, між іншым, з у бітве пад Астралэнкай, 7 чэрвеня 1831 г. быў узнагароджаны срэбным крыжам Vіrtutі Mіlіtarі. Падчас паўстаньня, у лютым 1831 году, ён абвясьціў у друку, што вынайшаў паветраны шар, які мог мець вайсковае прымяненьне — як сродак выведкі перамяшчэньня варожых войскаў. Гаворачы аб гэтым, ён сьцьвярджаў, што пасьля навуковай рэвалюцыі Капэрніка нічога новага не было адкрыта. Ужо на наступны дзень адна з рэдакцый мудра адказала яму, што калі ў яго ёсьць паветраны шар, то чаму ён не аддаў яго дзеля вайсковых патрэбаў для паляпшэньня выведкі. Відавочна, што Людвік Карыльскі не вынайшаў уласнай канструкцыі паветранага шару, але ўжо задумваўся аб канструкцыі й выкарыстаньні ўласнай сыстэмы кіраваньня палётам. Ён беспасьпяхова шукаў шляхі рэалізацыі сваёй задумкі, прапагандуючы ў тым ліку сваю ідэю шляхам арганізацыі сустрэч, на якія ён запрашаў усіх зацікаўленых яго ідэяй праз паведамленьні ў прэсе.
Пасьля паразы паўстаньня Людвік Карэцкі эміграваў у Францыю, быў сябрам Польскага дэмакратычнага таварыства, масонам, настаўнікам. Сябраваў з Адам МіцкевічАдамам Міцкевічам і яго дачкой Марыяй Гарэльскай, у якой быў настаўнікам матэматыкі. Ёсьць зьвесткі, што Адам Міцкевіч часта сьпяваў зь ім летувіскія народныя песьні. у пачатку 1850-х гадоў, знаходзячыся ў Парыжы, Міцкевіч і Карэцкі гулялі ў шахматы, падчас гульні Карэцкі пачаў сьпяваць летувіскую народную песьню, на што Міцкевіч яго перапыніў, сказаўшы, што сьпявае яе няправільна, і таму запісаў на аркушы паперы, як правільна яе сьпяваць. На аркушы паперы, які захаваў і прадставіў грамадзкай увазе сын Адама Міцкевіча Ўладзіслаў, ёсьць фрагмэнты трох розных летувіскіх народных песьняў (Ejk Tatuszeli i bytiu darża, Atjo żałnieros par łauka, Ej warneli, jod warneli isz).
Як матэматыка, Людвіка Карэцкага цікавіла рашэньне квадратуры кола. Некаторыя зь яго матэматычных ідэй прыцягнулі звагу Франсуа Араго, матэматыка, фізыка й астранома, але, як пісалі сучасьнікі Карэцкага, ён прыцягнуў увагу Араго хутчэй сваімі ідэямі па ахове птушак. У гэтай справе Карэцкі нават прапанаваў мэру Парыжу, каб уладальнікі катоў накрывалі лапы катоў палоўкамі шкарлупіны арэхаў, пакрытых знутры дзёгцем, што не давала б кошкам лавіць птушак. Карыльскі не пераканаў Араго, што гэтая мера не перашкодзіць катам лавіць мышэй. Калі ў 1840 годзе Шарль Луі Напалеон Банапарт, у будучым імпэратар Напалеон ІІІ, паспрабаваў узяць уладу ў Францыі шляхам няўдалага дзяржаўнага перавароту, ён удзельнічаў у яго высадцы на Булонь-сюр-Мэр. Пры арышце Карэцкі на допыце паводзіў сябе настолькі агрэсыўна, абвінавачваючы прэфэкта ў перасьледзе эмігрантаў, што той пабег па дапамогу. Калі прэфэкт азірнуўся, то ўбачыў, што ў каміне ужо гарэлі паперы Карыльскага, якія, як растлумачыў Карэцкі, былі любоўнымі лістамі. Карэцкі парваў з Шарлям Луі Напалеонам у 1849 г., калі той распачаў падаўленьне Рымскай рэспублікі, і ўжо было відаць, што ён не ўспрымае польскае пытаньне сур’ёзна. Свае рукапісы ён пісаў на жамойцкай мове, што павінна было засьцерагчы іх ад староньніх вачэй. Людвік Карэцкі не карыстаўся сваім сапраўдным прозьвішчам, мяркуючы, што здабудзе незвычайную славу, перасягнуўшы Мікалая Каперніка ці Ісака Ньютана, чым маглі б ганарыцца яго сваякі. Людвік Карэцкі быў у варожых адносінах са сваёй сям’ёй, што таксама магло быць прычынай прыняцьця прозьвішча Карыльскі. Памёр у 1857 годзе ў Парыжы, у галечы. Ён быў пахаваны на польскіх могілках Манмартр у Парыжы, і яго надмагільле захавалася дагэтуль.
Літаратура
рэдагаваць- Januszewski S. «Pionierzy. Polscy pionierzy lotnictwa 1647—1918. Tom 1». Fundacja Otwartego Muzeum Techniki. Wrocław 2017.