Людвіка Жыцкая
Людвіка Жыцкая (па-польску: Ludwika Życka, па-летувіску: Liudvika Życkaitė; нар. 1859, Вільня — пам. пасьля 1939)— польская паэтка, пісьменьніца, фэміністка, настаўніца, пэдагогіца, грамадзкая дзеячка, публіцыстка, актывістка «Асьветы» зь Вільні. Сястра Ўладзіславы Жыцкай.
Людвіка Жыцкая | |
польск. Ludwika Życka | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1859 Вільня |
Памерла | пасьля 1939 году |
Род | Жыцкія |
Бацькі | Юзэф Жыцкі Пелагея з Радзішэўскіх |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, публіцыстка, пэдагогіца |
Мова | польская мова |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДзяцінства і маладосьць
рэдагавацьДзяцінства правяла ў радавым маёнтку маці пад Вільняй, пасьля жыла ў маёнтку бацькі Жыцкішкі(lt) (па-летувіску: Žičkiškė, па-польску: Życkiszki) у 4 км ад места Расены[1]. Людвіка арганізавала там таемную школу для навучаньня дзецяй[1]. У 1882 годзе паехала вучыцца ў Варшаву й Кракаў. У 1888 г. пачала настаўніцкую дзейнасьць на Меншчыне[1]. У 1902 г. назаўсёды пасялілася ў Вільні[1]. Зь вялікай аддачай яна ўключылася ў асьветніцкую дзейнасьць[1]. Прымала ўдзел у дзейнасьці "Таварыства Сяброў Маладых Навучэнцаў (па-польску: Towarzystwo Przyjaciół Uczącej się Młodzieży), якое было заснавана ў Менску ў 1910 годзе. У таварыстве Людвіка Жыцкая адказвала за сэкцыю рэфэратаў і навуковых размоваў[2]. Ад Таварыства «Асьвета» (легалізаванага ў 1906 г.) выконвала абавязкі інспэктара таемных польскіх школ на Віленшчыне, актыўна дзейнічала ў сэкцыі чытаньня. Пра свае матывы настаўніцкай дзейнасьці расказвала потым наступнае:
Навучаньне замерла, замерла ўсялякае грамадзкае жыцьцё. За адное слова, сказанае па-польску ў грамадзкім месцы, штраф складаў 25-50 руб. Школьнік, які на вуліцы размаўляў з бацькамі на роднай мове, рызыкаваў быць выключаным са школы з «воўчым білетам».
Арыгінальны тэкст (пол.)
Zamarła nauka, zamarło wszelkie życie publiczne. Za jedno słowo wymówione po polsku w publicznym lokalu płacono 25-50 rubli kary. Dziecko szkolne mówiące z rodzicami na ulicy w języku ojczystym ryzykowało, że będzie wypędzone ze szkół z «wilczym biletem».
|
||
Публіцыстычная і літаратурная дзейнасьць
рэдагавацьЛюдвіка Жыцкая супрацоўнічала са шматлікімі газэтамі й часопісамі: «Сябра народу» («па-польску: Przyjacіel Ludu»), «Віленскі золак» («па-польску: Zorza Wіleńska»), «Кур’ер Літоўскі» («па-польску: Kurіer Lіtewskі»»), «Віленскі ганец» («па-польску: Gonіec Wіleńskі»), «Сямейныя вечары» («па-польску: Wіeczory Rodzіnne»»), «Пэдагагічны агляд» («па-польску: Przegląd Pedagogіczny»),[3]. Людвіка публікавала даклады, рэцэнзыі, калёнкі й невялікія празаічныя й паэтычныя творы[1]. Найдаўжэй яна была зьвязаная з «Przyjacielem» і «Dziennikiem Wileńskim»[4][1]. У 1912 г. у Вільні выдала «Казачныя рэчы» («па-польску: Rzeczy bajeczne»),[1]. Накладам «Przyjaciela» ў 1912 г. выйшла яе брашура з поўнай наўвай «Ксёндз Пётар Скарга» («па-польску: Ksiądz Piotr Skarga»)[1]. Выдавала й рэдагавала ў Вільні двухтыднёвік для жанчын «Наша вогнішча» («па-польску: Nasze Ognіsko») (1913—1914), а з 1924 г. — двухтыднёвік «Пробліск» («па-польску: Promyk»)[1]. На старонках «Naszego Ogniska» быў надрукаваны яе раман «Z prądem»[1]. На старонках газэтаў таксама ўзымала тэму змаганьня жанчынаў за аднолькавыя правы, асьвятляла падзеі руху за эмансыпацыю жанчын[5]. У гэты час шмат падарожнічала па Францыі й Італіі[1]. У 1910 годзе жыла ў Горадне, дзе падтрымліва Элізу Ажэшка, якая пакутавала на цяжкую хваробу сэрца. Некаторы час жыла ў Варшаве, дзе зьблізілася з дзеячкамі польскага фэміністычнага руху Паўлінай Кучальскай-Рэйншміт(pl) і Сафіяй Пэрэз Казанова(pl). З Сафіяй Пэрэз, жонкай прафэсара Вінцэнта Лютаслаўскага(pl), Людвіку аб’ядноўвалі ня толькі фэміністычныя, але пры гэтым кансэрватыўныя палітычныя погляды. У Варшаве таксама была рэдактам «Тыднёвіку Моды і Раману» («па-польску: Tygodnik Mód i Powieści»)[6].
Міжваенны пэрыяд
рэдагавацьПасьля Першай сусьветнай вайны тры гады жыла ў Вількаміру, дзе выкладала францускую мову ў мясцовай гімназыію. Падчас працы настаўніцай падпісалася пад пэтыцыяй аб адкрыцьці польскай школы ў Вількаміру, што выклікавала незадавальненьне ўладаў Літвы, у выніку чаго настаўніца была вымушана пакінуць Вількамір у пераехаць у Вільню, пасьля паходу Люцыяна Жалігоўскага знаходзілася пад кантролем Польшчы, дзе працавала настаўніцай у гімназыі імя Адама Міцкевіча. У міжваенны пэрыяд яна працягвала супрацоўніцтва з «Dzіennіk Wіleńskі», пэрыядычна пісала таксама для «Słowo» і «Kurіer Wіleńskі» (там надрукавала некалькі апавяданьняў)[7][1]. 3 сакавіка 1925 году апублікавала сваё апавяданьне «Аднагодкі. Расказ з жыцьця» («па-польску: Jednolatki. Opowiadanie z życia»)[a] на старонках часопіса «Сёньня й заўтра» («па-польску: Dziś i jutro»)[8]. У 1930 годзе яна апублікавала ў «Dzіennіku Wіleńskі» разгорнуты нарыс «Нарыс дзейнасьці польскай таемнай асьветы на землях усходніх» («па-польску: Zarys dziejów polskiej tajnej oświaty na ziemiach wschodnich»)[1]. У 1939 г. у Варшаве была выдадзена яе манаграфія (напісаная супольна з Міхалінай Лэнскай) пад назвай манаграфія «Дзейнасьць палякаў Меншчыны пасьля паўстаньня» («па-польску: Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі mіńskіej»)[9]. Мелася на ўвазе паўстаньне 1863—1864 гадоў. У кнізе была апісана асьветніцкая праца, грамадзка-культурная й палітычная дзейнасьць палякаў Меншчыны ў гэты пэрыяд. У 1925 годзе была ўзнагароджана Кавалерскім крыжам Ордэну Адраджэньня Польшчы[1]. Уваходзіла ў Прафзьвяз польскіх пісьменьнікаў у Вільні[1]. Сярод літаратурных дасягненьняў Людвікі Жыцкай варта адзначыць творы для дзяцей, казкі, сатыры (напрыклад, Rzeczy bajeczne, Wіlno 1912), раман «Тыя дзьве» («па-польску: Te dwie»») (Вільня, 1924). Яна таксама аўтар Практыкаваньняў для навучаньня правільнаму пісьму й чытаньню кніг для дзяцей («па-польску: Początkowe ćwiczenia do nauki poprawnego pisania»»)[1].
Сяброўства з пісьменьніцамі
рэдагавацьЛюдвіка Жыцкая сябравала з Элізай Ажэшка й Марыяй Канапніцкай. Захалася ліставаньне Людвікі з паэткамі[10]. Апошні час жыцьця Элізы Ажэшкі Людвіка Жыцкая правяла зь ёй у Горадне. Сябравала з пісьменьніцай Эмай Дмахоўскай. У 1932 годзе прысьвяціла ёй працу пад назвай «Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa»[11].
Творы і працы
рэдагаваць- Wiersz Jedyna gwiazda, Dziennik Wileński, №183, 1907, s. 1.
- Ludwіka Życka, Ksiądz Piotr Skarga, Wilno, 1912
- Ludwіka Życka, Rzeczy bajeczne, Wilno, 1912
- Ludwіka Życka, Wilno, Wilno, 1912
- Ludwіka Życka, Początkowe ćwiczenia do nauki poprawnego pisania. Cz. 1, Wilno, 1916
- Ludwіka Życka, Zatrute ziarna : opowiadanie na tle wypadków na Litwie w roku 1920, Wilno, 1921
- Ludwіka Życka, Cichy bohater : historja zwyczajnego człowieka z lat niewoli, Wilno, 1921
- Ludwіka Życka, Odrzucona, Nasze Ognisko.
- Ludwіka Życka, Te dwie: powieść współczesna, Wilno, 1924
- Ludwіka Życka, Krótki rys dziejów tajnej oświaty polskiej na ziemi wileńskiej od 1880 do 1919, Wilno, 1932
- L. Życka, M. Niedziałkowska-Dobaczewska, Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa, Kraków, 1932.
- Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У рэфлексыйным апавяданьні расказваецца пра жыцьцё князя Фэрдынанда Радзівіла(pl) (польскага палітыка й дэпутата Райхстагу) і Шымана Караля Сурэвіча (студзеньскі паўстанец) з асаблівым акцэнтам на іх адданасьць нацыянальнай справе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Mieczysław Jackiewicz, Biografia, Ludwika Życka, kwartalnik Znad Wilii, Wilno, 2021, 1 (85), s. 104—105.
- ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 102.
- ^ Mieczysław Jackiewicz Wileński słownik biograficzny (wydanie drugie poszerzone). — Bydgoszcz: Zaklad Poligraficzny SPRINT Tomasz Toczkiewicz, 2008. — С. 602. — 605 с. — ISBN 978-83-87865-59-7
- ^ Liliana Narkowicz, Sprawa Wilna i Ziemi Wileńskiej na łamach «Dziennika Wileńskiego» pod koniec 1918 roku
- ^ Ludwika Życka, O równouprawnieniu kobiet Dziennik Wileński : polityczny, społeczny i literacki. R. 2, № 289, s. 1-2.
- ^ Tygodnik Mód i Powieści
- ^ Irena Fedorowicz, Ludwika Życka // Encyklopedia Ziemi Wileńskiej, t. II. Literatura od XVI w. do 1945 r. Oprac. M. Jackiewicz, Biblioteka Wileńskich Rozmaitości, Seria B, nr 53, Bydgoszcz, 2004, s. 277—278.
- ^ ks. Piotr Jaworski, Paweł Juśko, Wychowanie obywatelsko-patriotyczne na łamach czasopisma «Dziś i Jutro» w okresie międzywojennym, s. 495.
- ^ Życka, Ludwіka і Łęska, Mіchalіna. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.
- ^ Życka, Ludwika
- ^ L. Życka, M. Niedziałkowska-Dobaczewska, Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa, Kraków, 1932.