Лю́бкі[1]вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іскага сельсавету.

Любкі
трансьліт. Liubki
Першыя згадкі: 1561
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Іскі
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 55 чал.
колькасьць двароў: 35
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222445
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′2″ пн. ш. 26°46′1″ у. д. / 54.63389° пн. ш. 26.76694° у. д. / 54.63389; 26.76694Каардынаты: 54°38′2″ пн. ш. 26°46′1″ у. д. / 54.63389° пн. ш. 26.76694° у. д. / 54.63389; 26.76694
Любкі на мапе Беларусі ±
Любкі
Любкі
Любкі
Любкі
Любкі
Любкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1561 годзе — сяло, падоранае Жыгімонтам Аўгустам Войстамскай парафіі. У 1612 ва ўласнасьці Станкевічаў. Прададзены Карэйвам. У 1766 у маёнтку Войстам.

У другой палове 19-га стагодзьдзя Любкі адносяцца да Рускасельскай грамады.

Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1915—1916 гадах тут разьмяшчалася салдацкая кухня расейскіх войскаў. Ад неасьцярожнага абыходжаньня з агнём згарэў увесь цэнтар вёскі. Цэнтар адбудоўваць ня сталі.

У 1938 годзе — у Войстамскай вясковай гміне.

Зь верасьня 1939 году — у складзе Куранецкага раёну Вялейскай вобласьці БССР. У 1950 годзе створаны калгас імя Сталіну, які аб’яднаў 46 сялянскіх гаспадарак[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ С.В.Барыс, А.В.Рогач Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зьміцер Колас, 2013. — С. 343. — 712 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-6992-37-0