Леон Маршан

францускі плывец

Лео́н Марша́н (па-француску: Léon Marchand; 17 траўня 2002 году) — францускі плывец. Спартовец ёсьць рэкардсмэнам сьвету і Алімпійскіх гульняў на доўгай дыстанцыі ў 400 мэтраў комплексным плаваньнем і рэкардсмэнам Францыі на доўгай дыстанцыі ў 200 мэтраў комплексным плаваньнем, 200 мэтраў батэрфляем і 200 мэтраў брасам. Француз браў удзел у заплывах комплекснага плаваньня на 400 мэтраў на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, дзе заняў шостае месца ў фінале. Але празь некалькі гадоў здабыў залаты мэдаль у гэтай дысцыпліне на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году. На чэмпіянаце сьвету па водных відах спорту 2022 году ён атрымаў перамогу на дыстанцыях 400 мэтраў комплексным плаваньнем і 200 мэтраў комплексным плаваньнем, а таксама срэбны мэдаль на дыстанцыі 200 мэтраў батэрфляем. Малады француз быў часта згадваецца як наступнік легендарнага Майкла Фэлпса[2][3].

Леон Маршан
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-француску: Léon Marchand
Нарадзіўся17 траўня 2002(2002-05-17)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплывец

Біяграфія

рэдагаваць

Маршан паходзіць зь сям’і плыўцоў. Пагатоў, абодва ягоныя бацькі былі алімпійскімі плыўцамі. Тым ня менш, яшчэ хлопцам прыйшоў у спорт празь дзюдо, а потым займаўся рэгбі[4]. Ягоныя бацькі не штурхалі яго на плаваньне, але хлопец усё ж такі пастанавіў перайсьці ў гэты віду спорт. Да 2021 году навучаўся плаваньню ў тулюскім клюбе, дзе яго трэнаваў Нікаля Кастэль. Не зважаючы на тое, што Маршан быў унівэрсалам, то бок меў неблагія вынікі ў кролі, батэрфляі, брасе і быў добрым плыўцом на многіх дыстанцыях, ён не зважаўся найлепшым плыўцом свайго пакаленьня. У 2017 годзе падлетак на рэкамэндацыю бацькоў паспрабаваў рабіць заплывы на дыстанцыю 400 мэтраў комплексным стылем і захапіўся гэтай дысцыплінай. Сумяшчаючы спартовую кар’еру, атлет атрымаў ступень бакаляўра, вывучыюся інфарматыку ва ўнівэрсытэце Поля Сабат’е[5].

У красавіку 2019 году падчас чэмпіянату Францыі па плаваньні, які ладзіўся ў Рэне, Леон Маршан стаў чэмпіёнам Францыі на дыстанцыі 200 мэтраў батэрфляем. Гэтым спртовец усталяваў рэкорд, бо стаў першым плыўцом-чэмпіёнам Францыі ў веку да 17 гадоў. На тых жа спаборніцтвах француз заваяваў бронзавы мэдаль на дыстанцыі 200 мэтраў комплексным плаваньнем, крыху саступіўшы Самі Эльмбашэру і Клеману Бідару. У ліпені на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы 2019 году ў Казані заваяваў бронзавы мэдаль на дыстанцыях 400 мэтраў комплексным плаваньнем і 200 мэтраў брасам. У жніўні на чэмпіянаце сьвету сярод юніёраў, які быў зарганізаваны ў Будапэшце, францускі спартовец дапоўніў сваю калекцыю бронзавым мэдалём на дыстанцыі 400 мэтраў комплексным плаваньнем. Таксама плывец усталяваў новы рэкорд Францыі, праплыўшы дыстанцыю за 4:16,37 хвілінаў, які трымаўся з 2009 году.

Маршан прайшоў кваліфікацыю на свае першыя летнія Алімпійскія гульні 2020 году на чэмпіянаце Францыі па плаваньні ў Шартры. Плывец увайшоўшы ў алімпійскую зборную Францыі на дыстанцыі 400 мэтраў комплексным плаваньнем з асабістым рэкордам і рэкордам Францыі ў 4:09,65[6][7]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё, Маршан заняў шосты радок на дыстанцыі 400 мэтраў комплексным плаваньнем з вынікам 4:11,16. На тых гульнях Маршан таксама заняў дзесятае месца ў комплекснай эстафэце 4×100 мэтраў, 14-е месца на дыстанцыі 200 мэтраў батэрфляем з вынікам 1:55,68 і 18-е месца ў індывідуальным плаваньні на 200 мэтраў з вынікам 1:58,30[8].

У сакавіку 2022 году француз браў удзел у спаборніцтвах Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту ў ЗША. 18 чэрвеня 2022 году, у першы дзень заплываў на чэмпіянаце сьвету па водных відах спорту 2022 году ў Будапэшце, Маршан усталяваў новы рэкорд Францыі на дыстанцыі 400 мэтраў комплексным плаваньнем у папярэдніх заплывах з часам 4:09,09, атрымаўшы кваліфікацыю на фінал з найвышэйшым рэйтынгам[9][10]. У фінале француз ўсталяваў новы рэкорд Эўропы і рэкорд чэмпіянату ў фінале, фінішаваўшы на першым месцы з часам 4:04,28[11]. Залаты мэдаль плывец здабыў таксама на дыстанцыі 200 мэтраў комплексным плаваньнем. Празь месяц пасьля чэмпіянату Маршан усталяваў новы рэкорд Францыі на дыстанцыі 200 мэтраў брасам з вынікам 2:08,76 на летнім чэмпіянаце Гішпаніі 2022 году ў Сабадэлі[12]. У 2023 годзе на чарговым турніры Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту ў ЗША плывец здабыў тры залатых, два срэбных і столькі ж бронзавых мэдаля.

У чэрвені 2023 году спартовец здабыў залаты мэдаль на дыстанцыі 200 мэтраў брасам на чэмпіянаце Францыі па плаваньні. Ну другім дзён на рахунку плыўца зьявіўся чарговы залаты мэдаль за заплыў на 200 мэтраў вольным стылем з асабістым рэкордам у 1:46,44[13]. На дыстанцыі 200 мэтраў батэрфляем у трэці дзень Маршан заваяваў залаты мэдаль з вынікам 1:55,79 [14]. Ён здабыў свой чацьверты нацыянальны тытул у чацьверты дзень на дыстанцыі 200 мэтраў комплексным плаваньнем, дзе фінішаваў з вынікам 1:56,25. У індывідуальным плаваньні на 400 мэтраў комплексным стылем на пяты дзень ён здабыў чарговы залаты мэдаль.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы плывец выйграў мужчынскі заплыў на 400 мэтраў комплексным плаваньнем з вынікам 4:02,95 і атрымаў свой першы алімпійскі мэдаль у кар’еры, зрабіўшы яго першым французам з залатым мэдалём з 2012 году.

  1. ^ а б Léon Marchand // https://www.olympedia.org/athletes/142925
  2. ^ «Leon Marchand rises to the moment, thrills Paris with 400m IM gold». NBC Olympics.
  3. ^ «Vive la France! Léon Marchand fulfills the hopes of his nation with a swimming gold in 400 IM». AP News.
  4. ^ Élisabeth Pineau (2024). «Léon Marchand. De Toulouse aux États-Unis, destin d’un surdoué»э. Le Monde.
  5. ^ «JO 2021: le prodige Léon Marchand, un destin olympique avant l’Amérique». Franceinfo.
  6. ^ «Championnats de France Elite — 50 m: Résultats 400 4 Nages Messieurs». French Swimming Federation.
  7. ^ Byrnes, Liz (15.06.2021). «Leon Marchand Goes 4:09.65 For French 400IM Record At Olympic Trials; Duhamel & Lesaffre Book Tickets». Swimming World.
  8. ^ Omega Timing; Atos (1.08.2021). «Tokyo 2020 Olympic Games: Swimming Results Book». International Olympic Committee.
  9. ^ «19th FINA World Championships Budapest (HUN): Men’s 400m Individual Medley Heats Results Summary». Omega Timing.
  10. ^ «Record de France du 400m 4 nages pour Léon Marchand aux Mondiaux». L’Équipe.
  11. ^ «Léon Marchand champion du monde sur le 400m 4 nages». L’Équipe.
  12. ^ Splash Meet Manager (24.07.2022). «CTO. España Absoluto De Verano Open Astralpool: Men, 200m Breaststroke Open Results Finals». Real Federación Española de Natación.
  13. ^ «200m nage libre (H): Léon Marchand s’impose et pulvérise son record personnel». France Télévisions.
  14. ^ Bernabeu, Hugo (13.06.2023). «Championnats de France: triplé pour Marchand, Grousset déroule sur 100 m». Sport.fr.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Профіль на сайце Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня.